Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 2 імя А. І. Дубасарскага, ДУА. Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя А. І. Дубасарскага г. п. Шуміліна»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1956
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна
Сайт https://shum2.schools.by 

 

1 верасня 1956 года адчыніла дзверы Торфабрыкетная пачатковая школа, якую ўзначаліла Юлія Фёдараўна Карасёва. Спачатку тут працавалі ўсяго чатыры настаўнікі. Але праз год школа «вырасла» ў васьмігодку. У «Школьнай кнізе памяці», якая вядзецца некалькімі пакаленнямі настаўнікаў школы, захаваліся ўспаміны былога дырэктара школы Лідзіі Захараўны Асташонак (з 1964 па 1966 гг.): «У школе ў 1956 годзе вучылася ў дзве змены 400 вучняў. Некаторыя дзеці былі з вельмі бедных сем'яў: прыходзілі ў школу не толькі босыя, але і галодныя. Таму школьны абед быў для іх паратункам. Настаўнікі з усіх сіл стараліся дапамагчы дзецям. Увогуле калектыў быў дружным, надзейным, згуртаваным. Настаўнікі былі гатовы працаваць 24 гадзіны ў суткі».

На працягу некалькіх гадоў павялічвалася колькасць будынкаў. У школе працаваў буфет, непадалёк была сталовая (пад яе прыстасавалі былую кантору прадпрыемства «Дабееўскі мох»).

У 1959 годзе быў узведзены двухпавярховы будынак школы. Сярод настаўнікаў школы быў і ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны – Васіль Аляксандравіч Лаўрук, які ваяваў на Ленінградскім фронце. На працягу ўсёй блакады Васіль Аляксандравіч знаходзіўся на перадавой. Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны I і II ступеняў за ўдзел у баях пры прарыве блакады і за вызваленне Нарвы.

У 1960–1962 гг. школу ўзначальвала Давыдзенка Дзіяна Мікіцічна.

У 1961 годзе СШ № 2 зрабіла свой першы выпуск, які налічваў 9 чалавек. Але з кожным годам выпускнікоў станавілася ўсё больш, і ў 1969 годзе іх было ўжо 41.

У 1962–1964 гг. дырэктарам школы працаваў Жуклевіч Яўген Якаўлевіч, з 1967 па 1976 гг. – Яско Анатоль Піліпавіч.

З 1966 па 1976 гг. Кандрацьеў Васіль Максімавіч працаваў у школе завучам, а потым дырэктарам (па 1985 год). Шмат увагі надаваў працы з «цяжкімі» вучнямі. Пасля яго школу ўзначальваў Лукашоў Валерый Леанідавіч.

У 70-я гг. ля СШ № 2 была пабудавана цяпліца. Працаваў гурток юных натуралістаў. Таксама ў школе працаваў аўтаклас.

У 1968–1990 гг. дырэктарам школы быў Зайцаў Мікалай Іванавіч.

У 1990–1997 гг. дырэктар – Кірпічэнка Аляксандр Карпавіч. У той час школа была з мастацкім ухілам. Замежную мову дзеці вывучалі з 1-га класа. Быў створаны эксперыментальны клас, у якім праграму 4-гадовай пачатковай школы вучні асвоілі за тры.

З 1997 года дырэктар школы – Дзіковіч Валянціна Анатольеўна.

Аляксееў Ігар Іванавіч працаваў у школе ў якасці дырэктара з 2005 года, з 2016 года і па сённяшні дзень школу ўзначальвае Рагуновіч Жанна Іванаўна.

У 2013 годзе Шумілінскай сярэдняй школе № 2 было прысвоена званне імя А. І. Дубасарскага, лётчыка-героя, які прымаў удзел у вызваленні Шумілінскага раёна. У 2011 годзе ў яго гонар каля школы ўсталявалі памятны знак.

Настаўнікі школы працуць над тым, каб вучні атрымалі якасную адукацыю, шукаюць новыя формы работы, стымулююць асабісты творчы рост кожнага вучня, імкнуцца максімальна развіваць іх здольнасці. Палова выпускнікоў школы паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Адрас: Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна, вуліца 40 год Кастрычніка, 12.

 

 

Сучасны будынак ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя А. І. Дубасарскага г. п. Шуміліна». Фота з сайта https://shum2.schools.byКабінет беларускай мовы ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя А. І. Дубасарскага г. п. Шуміліна». Фота з сайта http://www.shumilino.byСтарадаўні папірус на сцяне кабінета гісторыі ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя А. І. Дубасарскага г. п. Шуміліна». Фота з сайта http://www.shumilino.byКабінет англійскай мовы ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя А. І. Дубасарскага г. п. Шуміліна». Фота з сайта http://www.shumilino.byПамятны знак Дубасарскаму А. І. каля ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя А. І. Дубасарскага г. п. Шуміліна». Фота з сайта https://shum2.schools.by

ЛІТАРАТУРА

1. Зайцава, Л. CШ № 2 – 60 гадоў / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 6 верас. – С. 4.

2. Пятрова, А. Колеры яе жыцця / А. Пятрова // Герой працы (Шумiлiна). – 2020. – 11 лют. – С. 5.

3. Пятрова, А. У Шумілінскай СШ № 2 мяняюць вокны і падлогу / А. Пятрова // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 16 ліп. – С. 4.

4. Чарнічэнка, Н. Любіць сваю работу і Акуніна / Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 22 студз. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Летопись школы