Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гімназія-інтэрнат Шумілінская, ДУА. Шумілінскі раён, в. Лескавічы

 

Сучасная назва ДУА «Шумілінская раённая гімназія-інтэрнат»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 2005
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, в. Лескавічы
Сайт https://gimnazia-shum.schools.by 

 

У 2005 годзе на месцы былой Лескавіцкай санаторнай школы была адкрыта Шумілінская раённая гімназія-інтэрнат для здольных і адораных дзяцей. Ідэя стварэння гімназіі належала былому старшыні райвыканкама В. А. Падлешчуку і старшыні раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай. Першым дырэктарам была Святлана Анатольеўна Сільчанка.

На будынку гімназіі ўсталявана таблічка, на якой указана, што тут вучыўся Пётр Захаравіч Калінін – адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У Шумілінскай гімназіі навучаецца каля 120 вучняў, 80 з іх кругласутачна пражываюць у інтэрнаце (спальным корпусе). У гімназіі арганізавана пяціразавае харчаванне. Штогод на базе гімназіі ў летні перыяд працуе аздараўленчы лагер «Пунсовы ветразь» для 200 дзяцей.

З 2015 года ў рамках праекта «Зялёная школа» гімназія працуе па 5 накірунках: вывучэнне відавай разнастайнасці раслін і жывёл і спосабаў яе павелічэння; энерга- і водазберажэнне; праца па памяншэнні адходаў і спосабаў пераапрацоўкі другаснай сыравіны; правядзенне акцый, выстаў, конкурсаў; экалагічная асвета для мясцовага насельніцтва.

У гімназіі працуюць па двух рэспубліканскіх інавацыйных праектах: «Укараненне мадэлі суправаджэння інтэлектуальна адоранай моладзі ў працэсе яе прафесійнага станаўлення» і «Укараненне мадэлі STEAM-адукацыі як сродку дапрофільнай падрыхтоўкі навучэнцаў на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі (2018–2022)».

1 верасня 2018 года на базе гімназіі быў адкрыты аграклас, а таксама заключаны дагавор аб супрацоўніцтве з Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэтам (г. Мінск), які прадугледжвае сумесную работу па прафарыентацыі вучняў, па папулярызацыі спецыяльнасцяў сельскагаспадарчага і тэхнічнага профілю.

У 2019 годзе ў гімназіі адкрыта школа інжынерынгу і робататэхнікі

Педагогі гімназіі распрацоўваюць методыкі, укараняюць новыя формы работы, ствараюць усе неабходныя перадумовы для паўнавартаснага развіцця вучняў.

Аналіз работы ўстановы за апошнія гады паказаў эфектыўнасць работы калектыву па павышэнні якасці адукацыйнага працэсу, амаль 100 % гімназістаў паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Адрас: Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, в. Лескавічы, вуліца Цэнтральная, 30.

 

Мемарыяльная таблічка Калініну Пятру Захаравічу на будынку ДУА «Шумілінская раённая гімназія-інтэрнат». Фота з сайта https://hawat.byЧастка педагагічнага калектыву ДУА «Шумілінская раённая гімназія-інтэрнат». Фота з сайта http://www.shumilino.byСучасны будынак ДУА «Шумілінская раённая гімназія-інтэрнат». Фота з сайта https://gimnazia-shum.schools.byСучасны будынак ДУА «Шумілінская раённая гімназія-інтэрнат». Фота з сайта https://www.talaka.orgДУА «Шумілінская раённая гімназія-інтэрнат». Фота з сайта https://www.talaka.org

ЛІТАРАТУРА

1. Зайцава, Л. З юбілеем, гімназія! / Л. Зайцава // Герой працы (Шуміліна). – 2015. – 4 верас. – С. 1.

2. Зайцава, Л. «Квітнець, гімназія, табе я пажадаю» / Л. Зайцава // Герой працы (Шуміліна). – 2015. – 27 кастр. – С. 4.

3. Сакалоў, А. Аб'яднаныя любою да прыроды / А. Сакалоў // Герой працы (Шуміліна). – 2015. – 27 лістап. – С. 5.

4. Чарнічэнка, Н. Жанчыны – рухавік жыцця / Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 1 лют. – С. 1–2.

5. Чарнічэнка, Н. Закончыць школу з прафесіяй / Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шуміліна). – 2018. – 7 верас. – С. 3.

6. Чарнічэнка, Н. Робататэхніка – адукацыя для будучага / Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шуміліна). – 2019. – 22 кастр. – С. 6.

 

СПАСЫЛКІ

1. Гимназия для одаренных детей из сельской местности откроется в новом учебном году в деревне Лесковичи Шумилинского района

2. Іванова, С. Дом, у якім сагравалі сэрцы 

3. Пятрова, А. Калектыў, нацэлены толькі на паспяховую работу 

4. Чарнічэнка, Н. Жыць цікава і весела