Школа сярэдняя Бычыхінская, ДУА. Гарадоцкі раён, аг. Бычыха
- Подробности
- Створана 01.07.2020 08:40
- Адноўлена 01.07.2020 10:27
Сучасная назва | ДУА «Бычыхінская сярэдняя школа» |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1958 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, аг. Бычыха |
Сайт | http://buchiha.gorodok.edu.by/ |
У жніўні 1958 года быў здадзены ў эксплуатацыю будынак сярэдняй школы. У школе былі створаны ўмовы для вучобы і актыўнага адпачынку: навучальныя кабінеты, спартыўная зала. Узначаліў школу Расчыненка Георгій Ануфрыевіч. Пры школе быў адкрыты інтэрнат, у якім пражывалі 22 навучэнцы.
У 70-я гады Бычыхінская сярэдняя школа становіцца адной з буйнейшых у раёне. У школе быў створаны музей баявой славы. Яго заснавальнікам і першым кіраўніком быў Гордзін Б. З. У ім пачалі праводзіцца ўрокі мужнасці, вахты Памяці. У 1959–1974 гг. школу ўзначальваў Маслаў Мікалай Рыгоравіч. У 1975–1990 гг. дырэктарам школы быў Кісялёў Уладзімір Міхайлавіч. З 1990 года школай кіраваў Лізуноў Мікалай Іванавіч (да 2008 г.).
У 2005 годзе змяніўся статус школы, яна стала УА «Бычыхінская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа». У 2011 годзе школа была перайменавана ў ДУА «Бычыхінская сярэдняя школа». У 2012 годзе праведзены капітальны рамонт школы. У 2008–2018 гг. педагагічны калектыў Бычыхінскай сярэдняй школы ўзначальвала Шэнец Вера Мікалаеўна. З 2018 навучальнага года дырэктарам стала Бронская Святлана Пятроўна.
Адрас: Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, аг. Бычыха, вуліца Савецкая, д. 24.
ЛІТАРАТУРА
1. Бронская, С. Закружыўся калаўрот / С. Бронская // Гарадоцкі веснік. – 2013. – 23 лістап. – С. 8.
2. Бынькоў, А. Частку душы аддае дзецям / А. Бынькоў // Витебские вести. – 2016. – 14 янв. – С. 11.
3. Якаўлева, С. Спартыўны гонар Бычыхі / С. Якаўлева // Гарадоцкі веснік. – 2016. – 10 снеж. – С. 8.
4. Якаўлева, С. Палепшыць навучальны працэс / С. Якаўлева // Гарадоцкі веснік. – 2013. – 2 сак. – С. 1.
СПАСЫЛКІ
60 образовательных лет Бычихинской средней школе
Команда Бычихинской СШ победила на турслёте педагогических работников Городокского района