Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя Езярышчанская, ДУА. Гарадоцкі раён, г. п. Езярышча

 

Сучасная назва ДУА «Езярышчанская сярэдняя школа»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1886
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. п. Езярышча
Сайт http://ez.gorodok.edu.by/ 

 

Езярышчанская сярэдняя школа была адчынена ў 1886 годзе. Першым настаўнікам быў Нічыпар Котаў, потым Фядос Скуратаў. Вучняў было 70–80 чалавек. Кожны дзень было па 7 урокаў.

З 1920 года дырэктарам стаў Міхаіл Пахомавіч Грыгор'еў. У 1926 годзе дырэктарам быў прызначаны Мазуркевіч Міхаіл Міхайлавіч. Школа стала сямігадовай (да 1933 г.). З 1935 года школа – сярэдняя. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў будынку школы знаходзіўся лагер для ваеннапалонных. Пасля вайны школа адразу аднавіла сваю дзейнасць.

ДУА «Езярышчанская сярэдняя школа» сёння – гэта сучасны будынак, які ўведзены ў эксплуатацыю ў 1961 годзе і разлічаны на 540 месцаў. Плошча – 2860 м2.

Навучанне арганізавана ў 16 вучэбных кабінетах. У 2015 годзе набыта новае сучаснае абсталяванне ў кабінет фізікі. Маецца сталовая на 80 пасадачных месцаў, бібліятэка, вучэбна-вопытны ўчастак, музей. Для арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу ва ўстанове адукацыі маюцца: камп'ютары, сканеры, ксеракс, мадэмы, мультымедыйная ўстаноўка, інтэрактыўная дошка і інш.

Фонд школьнай бібліятэкі налічвае 111710 асобнікаў мастацкай літаратуры і 5602 экземпляры падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.

Вучэбна-вопытны ўчастак уключае наступныя аддзелы: агародніна, кветкава-дэкаратыўныя культуры, калекцыйны аддзел.

Забяспечанасць фізкультурным інвентаром і абсталяваннем складае 90 %.

Адукацыйны працэс у навучальнай установе ажыццяўляюць 23 педагагічныя работнікі. Па выніках атэстацыі 6 педагагічных работнікаў маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 14 –першую кваліфікацыйную катэгорыю.

Адрас: Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. п. Езярышча, вуліца Анціпава, д. 38.

 

ДУА «Езярышчанская сярэдняя школа». Гарадоцкі раён, г. п. Езярышча. Фотаздымак з сайта  https://vtv.by
ДУА «Езярышчанская сярэдняя школа». Гарадоцкі раён, г. п. Езярышча. Фотаздымак з сайта http://ez.gorodok.edu.by

ЛІТАРАТУРА

1. Ляшук, С. Чтобы учеба была в удовольствие / С. Ляшук // Народнае слова. – 2013. – 21 сак. – С. 1.

2. Наумова, А. Время добрых поступков, открытых сердец / А. Наумова // Гарадоцкі веснік. – 2016. – 31 снеж.– С. 1, 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Дзень ведаў у Езярышчанскай СШ сёлета стаў падвойным святам