Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гімназія № 1 г. Віцебска імя Ж. І. Алфёрава, ДУА. г. Віцебск

 

Сучасная назва ДУА «Гімназія № 1 г. Віцебска імя Ж. І. Алфёрава» (2019)
Былая назва Гімназія № 1 г. Віцебска (1991) Сярэдняя школа № 15 г. Віцебска (1921)
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1921
Месца знаходжання г. Віцебск
Сайт https://gymn1vitebsk.schools.by

Гісторыя сярэдняй школы № 15 г. Віцебска пачалася з 1921 года. У 1937 годзе быў пабудаваны будынак для школы па вуліцы Ветэрынарнай (зараз вуліца Даватара). У гэтым памяшканні сёння і знаходзіцца гімназія. З 1937 па 1939 гг. дырэктарам школы быў П. П. Амбразевіч. У 1941–1945 гг. многія настаўнікі і вучні школы ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Пасляваенная гісторыя ўстановы адукацыі пачалася з 1953 года. Дырэктарам ў пасляваенны час быў І. П. Смуроў. У 1991 годзе на базе СШ № 15 была адкрыта першая ў галіне навучальная ўстанова новага тыпу – гімназія № 1. З 1994 года дырэктарам гімназіі была В. Т. Шырокава – заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін г. Віцебска.

У мінулыя гады гімназія развівалася як школа самарэалізацыі асобы. Аднавіўся змест адукацыі, былі створаны вучэбна-метадычныя комплексы, сфарміравана цэласная сістэма выхаваўчай работы, сацыяльна-псіхалагічнага суправаджэння адукацыйнага працэсу. Паслядоўна вырашалася задача захавання і ўмацавання здароўя навучэнцаў.

Сёння ў гімназіі створана добрая матэрыяльная база: 32 прадметныя кабінеты, 2 навучальныя майстэрні, актавая зала, спартыўная зала з дастатковай колькасцю спартыўнага інвентару, сталовая. Тут працуе абсерваторыя, у якой ёсць планетарый, сферычны праектар, усталяваны тэлескоп. Маецца неабходная камп'ютарная тэхніка, выхад у Інтэрнэт, інтэрактыўныя дошкі, мультымедыйныя ўстаноўкі, мульціборды.

Экалагічны цэнтр гімназіі з'яўляецца базай для заняткаў па біялогіі і экалогіі. У 2003 годзе створаны дэндрарый з 45 відамі драўнінна-хмызняковых парод.

У ДУА «Гімназія № 1 г. Віцебска імя Ж. І. Алфёрава» працуюць аб'яднанні па інтарэсах розных накірункаў, праводзяцца факультатыўныя заняткі. Дзейнічаюць у гімназіі дзіцячыя і маладзёжныя грамадскія арганізацыі: «Акцябраты», АА «БРПА», ПА АА «БРСМ».

Гімназія першай у горадзе атрымала статус «Зялёная школа», так як прымае ўдзел у рэалізацыі рэспубліканскага экалагічнага праекта, накіраванага на фарміраванне і выхаванне ў навучэнцаў адказных адносін да прыроды, павышэнне ўзроўню экалагічнай скіраванасці адукацыі, інфармаванасці моладзі па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

У ДУА «Гімназія № 1 г. Віцебска» ў 1995 годзе было створана навуковае гімназічнае таварыства «ДРЮМИЧ». З 1996 года ў навучальнай установе штогод праходзяць адкрытыя навуковыя канферэнцыі, у якіх прымаюць удзел навучэнцы гімназіі, устаноў адукацыі Віцебскай вобласці. У 2009 годзе на базе гімназіі праводзілася адкрытая гімназічная канферэнцыя з удзелам навучэнцаў з Расіі. З 2001 года вучні ўстановы адукацыі прымаюць удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сахараўскія чытанні» (Санкт-Пецярбург), старшынёй аргкамітэта якой доўгі час з'яўляўся лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы, наш зямляк, ганаровы грамадзянін г. Віцебска Жарэс Іванавіч Алфёраў.

За актыўны і плённы ўдзел у навуковай рабоце было прынята рашэнне прысуджаць навучэнцам гімназіі стыпендыю Міжнароднага Алфёраўскага фонду.

У 2015 годзе навуковае грамадства гімназіі атрымала прэмію спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

За апошнія тры гады 32 навучэнцы сталі пераможцамі заключнага этапу рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, 53 навучэнцы сталі пераможцамі рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцый.

З 2005 года гімназія штогод заносіцца на раённую Дошку Гонару. У 2007, 2011, 2014–2016 гг. гімназія занесена на абласную Дошку Гонару, у 2009, 2012, 2013, 2017–2018 гг. – на гарадскую Дошку Гонару.

У 2017 годзе гімназія занесена на Рэспубліканскую Дошку Гонару.

У 2019 годзе гімназіі прысвоена імя нашага земляка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Ж. І. Алфёрава.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца Даватара, 10/2.

 

ДУА «Гімназія № 1 г. Віцебска імя Ж. І. Алфёрава». Фота з сайта https://avatars.mds.yandex.net

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бондарава, Т. Вопыт мінулых пакаленняў / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2023. – 14 сак. – С. 1, 4.

2. Бондарава, Т. Раўненне на Алфёрава / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2023. – 24 лістап. – С. 17.

3. Волкова, Л. Вспоминая свой путь ... / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 17 окт. – С. 5.

4. Ивченко, Л. Математики на пьедестале / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2023. – 28 февр. – С. 11.

5. Крупица, Н. Присвоено имя Жореса Алферова / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 1 июня. – С. 8.

6. Кутынко, А. Химия жизни Руслана Шклейника / А. Кутынко // Витебские вести. – 2020. – 25 июля. – С. 7.

7. Моралина, А. А. Через биологию – к награде / А. А. Моралина ; беседовала Д. Скубей // Твой город (Витебск). – 2016. – 26 мая. – С. 6.

8. Прымшыц, А. Ю. Прыцягненне роднага / А. Ю. Прымшыц ; гутарыла Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2023. – 11 жн. – С. 7.

9. Сеньков, В. В «Зеленой школе» всегда интересно / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 17 нояб. – С. ІІІ. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

10. Черниченко, Н. Цвет настроения – зеленый / Н. Черниченко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 11 янв. – С. 10.