Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гімназія № 2 г. Віцебска, ДУА. г. Віцебск

 

Сучасная назва ДУА «Гімназія № 2 г. Віцебска» (1996)
Былая назва Сярэдняя школа № 9 (1918)
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1918
Месца знаходжання г. Віцебск
Сайт https://gymn2vitebsk.schools.by

 

ДУА «Гімназія № 2 г. Віцебска» з'яўляецца найстарэйшай установай адукацыі горада. Яна была створана на базе сярэдняй школы № 9, гісторыя якой пачалася з 1918 года.

Адным з першых настаўнікаў у школе быў вядомы мастак Ю. Пэн. У 1925 годзе адбыўся першы выпуск. З 1960 года школа стала першай у Віцебскай вобласці навучальнай установай з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы. У 1996 годзе ёй быў нададзены статус гуманітарнай гімназіі.

Адукацыйны працэс у 2020/21 навучальным годзе ў гімназіі забяспечваюць 90 педагагічных работнікаў. 85 % педагогаў маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі, 7 педагогаў скончылі магістратуру, 4 – аспірантуру.

На базе гімназіі арганізаваны заняткі па падрыхтоўцы дзяцей да школы «Школа будучага першакласніка». Для навучэнцаў у гімназіі працуюць аб'яднанні дадатковай адукацыі. Ажыццяўляецца правядзенне факультатыўных заняткаў для 1–11 класаў.

У гімназіі выкладаецца 7 замежных моў: англійская, нямецкая, французская, іспанская, польская, шведская і кітайская. Англійская мова выкладаецца на самым высокім узроўні. Уведзена эксперыментальнае абавязковае вывучэнне другой замежнай мовы, пачынаючы з 5-га класа (нямецкай, іспанскай, французскай або кітайскай), а з 8-га класа ў вучняў ёсць магчымасць вывучаць шведскую і польскую мову бясплатна на факультатыўных занятках.

ДУА «Гімназія № 2 г. Віцебска» ажыццяўляе профільнае навучанне па 4 напрамках з 8 класа. Фарміруюцца класы экалагічнай, інфармацыйна-тэхналагічнай, гісторыка-філалагічнай і філалагічнай накіраванасці.

На працягу апошніх пяці гадоў гімназія ўваходзіць у дзясятку лепшых устаноў адукацыі рэспублікі. У 2020 годзе гімназісты заваявалі 6 медалёў на міжнародных алімпіядах, 5 дыпломаў на рэспубліканскай канферэнцыі. Толькі з 2014 года 50 гімназістаў сталі лаўрэатамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Гімназія актыўна супрацоўнічае з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь: БДУ, БДУ інфарматыкі і радыёэлектронікі, ВДУ імя П. М. Машэрава, ВДМУ. Так, пры гімназіі працуе вучэбна-навукова-метадычны лінгвістычны цэнтр ВДУ імя П. М. Машэрава, галоўнай задачай якога з'яўляецца аказанне вучэбнай, метадычнай дапамогі спецыялістам – выкладчыкам навучальных устаноў Віцебскай вобласці, абагульненне і распаўсюджванне перадавога вопыту ў выкладанні і вывучэнні замежных моў, рускай мовы і літаратуры, супрацоўніцтва ўніверсітэта і гімназіі ва ўдасканаленні арганізацыі і метадычнага забеспячэння лінгвістычнай адукацыі ва ўніверсітэце і сярэдняй школе, арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці.

Лінгвістычная накіраванасць гімназіі дазваляе актыўна супрацоўнічаць з замежнымі адукацыйнымі ўстановамі, на міжнародным узроўні праводзіць міжшкольныя абмены з навучальнымі ўстановамі Велікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Швецыі, Кітая; арганізоўваць правядзенне міжнародных канферэнцый.

З 2017 года ў гімназіі рэалізуецца рэспубліканскі інавацыйны праект «Укараненне мадэлі фарміравання маральных каштоўнасных арыентацый навучэнцаў пры дапамозе арганізацыі валанцёрскай дзейнасці ў сістэме ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі, дзіцячых і маладзёжных аб'яднанняў».

Таксама ва ўстанове адукацыі створана развітая і рознабаковая выхаваўчая сістэма: арганізацыя ўнікальнага «Венскага балю»; літаратурная гасцёўня; драматычная і эстрадная студыі, студыя бальнага танца; спартыўныя секцыі; інтэлектуальны клуб гімназіі «Эрудыт». Дзейнасць навучальнай установы накіравана на патрыятычнае выхаванне навучэнцаў (акцыі, сустрэчы з ветэранамі, конкурсы малюнкаў і вершаў, конкурсы патрыятычнай песні), фарміраванне здаровага ладу жыцця, экалагічнае выхаванне (акцыі «Мы за чысціню навакольнага асяроддзя!», «Чысты бераг» і інш.).

Пацвярджаецца высокі рэйтынг гімназіі і ў адукацыйнай прасторы Віцебскай вобласці і Рэспублікі Беларусь: занясенне на Рэспубліканскую Дошку Гонару як пераможцы спаборніцтваў сярод арганізацый адукацыі і навукі (2015); занясенне на Дошку Гонару Віцебскай вобласці (2016); занясенне на Дошку Гонару горада Віцебска (2014, 2018); занясенне на Дошку Гонару Чыгуначнага раёна г. Віцебска (2018).

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца Камсамольская, д. 23.

 

ДУА «Гімназія № 2 г. Віцебска». Фота з сайта https://avatars.mds.yandex.net

 

ЛІТАРАТУРА

1. Будкевич, М. Самый эрудированный 11-классник страны / М. Будкевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 18 мая. – С. ІІ. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

2. Дроздова, Н. Гимназия № 2 – рекордсмен / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. -– 2023. – 4 апр. – С. 5.

3. Дроздова, Н. Гимназия максимальной реализации / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 8 апр. – С. 12.

4. Иванова, А. Витебская гимназия в мировом рейтинге / А. Иванова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 23 февр. – С. IV. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

5. Киселев, К. Л. Дело жизни Константина Киселёва / К. Л. Киселёв ; беседовал А. Кутынко // Витебские вести. – 2020. – 28 марта. – С. 1, 11.

6. Киселев, К. Л. Гимназия максимальной реализации : эссе об управленческой деятельности по системному обепечению качества образования / К. Л. Киселев // Современное образование Витебщины. – 2021. – № 1. – С. 3–7.

7. Конохова, Н. Здесь учат побеждать: четверть века в этом году отметила гимназия № 2 города Витебска / Н. Конохова // Витебские вести. – 2021. – 23 нояб. – С. 15.

8. Коренко, А. А. Реализация принципа интеграции учебного процесса в ГУО «Гимназия № 2 г. Витебска»: межпредметные связи – условия и результат комплексного подхода в обучении и воспитании учащихся / А. А. Коренко // Современное образование Витебщины. – 2017. – № 2. – С. 33–35.

9. Ляховская, Е. Гимназия максимальной реализации: по итогам 2020 года витебская гимназия № 2 признана лучшей в Беларуси / Е. Ляховская // Витебские вести. – 2021. – 2 марта. – С. 5.

10. Чаплыгина, О. В. «Я работаю в лучшей гимназии» / О. В. Чаплыгина ; [беседовала] Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 13 мая. – С. 12.

11. Черниченко, Н. Мел, доска и математика / Н. Черниченко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 10 июля. – С. 8–9.

12. Черниченко, Н. Юбилей традиций славных / Н. Черниченко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 5 окт. – С. 4.