Гімназія № 5 г. Віцебска імя І. І. Люднікава, ДУА. г. Віцебск
- Подробности
- Створана 09.03.2021 08:40
- Адноўлена 26.12.2023 09:48
Сучасная назва | ДУА «Гімназія № 5 г. Віцебска імя І. І. Люднікава» (2003) |
Былая назва | Сярэдняя школа № 32 (1978) |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1978 |
Месца знаходжання | г. Віцебск |
Сайт | https://gymn5.pervroo-vitebsk.gov.by |
У 1978 годзе была адчынена сярэдняя школа № 32. У 2003 годзе школа набыла статус гімназіі.
У 2020/21 навучальным годзе адукацыйны працэс забяспечваюць 92 педагагічныя работнікі. Сярод іх 2 настаўнікі-метадысты, 43 настаўнікі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, 27 настаўнікаў першай кваліфікацыйнай катэгорыі.
Для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў гімназіі маецца: 40 вучэбных кабінетаў, у тым ліку 2 камп'ютарныя класы і медыяцэнтр, вучэбныя майстэрні, бібліятэка, кнігасховішча, актавая зала, народны музей баявой славы 39-й Арміі, які выконвае вялікую ролю ў выхаванні грамадзянскасці і патрыятызму ў навучэнцаў, этнаграфічны музей «Беларуская хатка» і інш. Пры музеі баявой славы дзейнічае гурток «Памяць». Маецца спартыўная база, якая ўключае ў сябе 2 спартыўныя залы, поле для міні-футбола, гульнявыя пляцоўкі для валейбола і баскетбола, спартыўны інвентар, зала рытмікі.
У гімназіі створаны і працуюць для навучэнцаў розныя гурткі і секцыі. Функцыянуюць у гімназіі класы педагагічнай накіраванасці. Для вучняў такіх класаў арганізаваны факультатыўныя заняткі «Уводзіны ў педагагічную прафесію».
Гімназія ўдзельнічае ў інфармацыйна-адукацыйным праекце «ШАГ». У гімназіі створана і актыўна працуе НТН «Акадэмія гімназічных навук», галоўнай мэтай якой з'яўляецца выяўленне найбольш адораных навучэнцаў у розных галінах навукі і развіццё іх інтэлектуальных і творчых здольнасцяў. Даследчая дзейнасць вучняў ажыццяўляецца ў прыродазнаўчанавуковым і гуманітарным накірунках. Штогод праводзіцца традыцыйная школьная навукова-практычная канферэнцыя.
У навучальнай установе рэалізуюцца розныя рэспубліканскія, абласныя, міжрэгіянальныя інавацыйныя праекты. Сярод іх: рэспубліканскі інавацыйны праект «Укараненне мадэлі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі навучэнцаў на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі», рэспубліканскі інавацыйны праект «Укараненне бесперапыннай сістэмы адукацыі "школа–універсітэт–вытворчасць" шляхам стварэння IT-класаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі», міжрэгіянальны інавацыйны праект «Мадэліраванне і стварэнне персаніфікаванай сістэмы выхавання дзіцяці» і інш. З 2017 года згодна з рашэннем Каардынацыйнага савета па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі гімназія працуе ў статусе школы-лабараторыі вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі. Ва ўстанове актыўна ўкараняецца перадавы педагагічны вопыт, вядзецца эфектыўная метадычная работа, ажыццяўляецца сістэмная профільная і дапрофільная падрыхтоўка навучэнцаў. Гімназія супрацоўнічае з БДПУ імя М. Танка, ВДУ імя П. М. Машэрава і іншымі навучальнымі ўстановамі горада і рэспублікі.
Адной з форм выхаваўчай работы з навучэнцамі гімназіі з'яўляецца вучнёўскае самакіраванне, што дазваляе паспяхова развіваць і аб'ядноўваць дзіцячыя калектывы, фарміраваць сацыяльна актыўную асобу навучэнца. У яго склад абіраюцца вучні 8–11 класаў.
За вялікі ўклад у выхаванне ў падрастаючага пакалення грамадзянскасці і патрыятызму 10 снежня 2019 года гімназіі прысвоена званне «Школа міру». Тут закладзены фундамент па патрыятычным выхаванні, накіраваны на вывучэнне гісторыі сваей краіны, увекавечанне памяці продкаў, значных гістарычных падзей.
У 2020 годзе гімназіі прысвоена імя Героя Савецкага Саюза генерала І. І. Люднікава.
Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца Чкалава 19а.
ЛІТАРАТУРА
1. Дериба, Л. Н. Допрофильная педагогическая подготовка учащихся на II ступени общего среднего образования: опыт работы гимназии № 5 г. Витебска: через допрофильную педагогическую подготовку учащихся к профессиональному самоопределению / Л. Н. Дериба, А. В. Канцепольская // Современное образование Витебщины. – 2019. – № 2. – С. 55–58.
2. Колосова, А. Гордиться героями / А. Колосова // Витебские вести. – 2020. – 3 окт. – С. 10.
3. Конохов, Д. Книжное царство открыто для всех / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 13 нояб. – С. 2.
4. Кутынко, А. У талантливого педагога – успешные ученики, или Как научить сдавать централизованное тестирование по математике на 100 баллов / А. Кутынко // Витебские вести. –2014. – 20 марта. – С. 15.
5. Леонькина, А. Знаковая аллея / А. Леонькина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 22 сент. – С. IV. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).
6. Сеньков, В. Гордимся прошлым и настоящим, верим в будущее / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 16 июня. – С. ІІІ. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).
7. Сеньков, В. Его победоносная армия / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 16 мая. – С. 6.
8. Сухава, Г. Перавернем метадычную работу ў школе: чатыры прапановы ад настаўніка-метадыста / Г. Сухава // Настаўніцкая газета. – 2017. – 12 студз. – С. 8.
9. Черниченко, Н. И дети в ответе за мир на планете / Н. Черниченко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 14 дек. – С. 9.
10. Черниченко, Н. На связи с потомками героев / Н. Черниченко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 10 окт. – С. 5.