Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 3 г. Віцебска імя Л. М. Бяліцкага, ДУА. г. Віцебск

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Віцебска імя Л. М. Бяліцкага»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1978
Месца знаходжання г. Віцебск
Сайт https://3vitebsk.schools.by 

 

У 1920–1921 гг. сярэдняя школа № 3 размяшчалася па адрасе: вуліца Замкавая, 12. У невялікім будынку было ўсяго 5 класных пакояў. Працавала 13 пачатковых класаў па 40 чалавек і 13 старшых класаў па 30 чалавек. У 1936 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю будынак з чырвонай цэглы па вуліцы Люднікава. З гэтага часу і пачынаецца гісторыя школы. У тыя гады яе называлі 3-й Сталінскай. Першым дырэктарам школы быў Баранаў Данііл Васільевіч. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў будынку школы размяшчаўся ваенны шпіталь. Пасля вайны школу неабходна было аднаўляць, гэты перыяд гісторыі ўстановы звязаны з дырэктарам Міхаілам Восіпавічам Пасюціным. Першы пасляваенны выпуск адбыўся толькі ў 1948 годзе.

У пасляваенны час добраўпарадкоўвалася тэрыторыя вакол школы, пачалося будаўніцтва першага спартыўнага гарадка. У школе актыўна працавалі піянерскія атрады, мноства гурткоў розных напрамкаў, праводзіліся спартыўныя спаборніцтвы. У 60-я гады ў школе для навучання ствараліся кабінеты з неабходным абсталяваннем. Пачала працаваць Школа для бацькоў. Настаўнікі чыталі лекцыі для бацькоў па педагогіцы, тлумачылі, як выхоўваць дзяцей, як развіваць іх здольнасці , якую дапамогу аказваць пры выкананні дамашніх заданняў. У фае школы з'явілася фотавыстаўка «Віцебск 1944–1964», якую наведвалі навучэнцы і іх бацькі.

У 1974 годзе ў школе з'явіліся класы з мастацкім ухілам. ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Віцебска» – другая ў рэспубліцы школа, дзе афіцыйна зацверджаны мастацкі ўхіл. У свой час школу скончылі знакамітыя мастакі Дзмітрый Ігумнаў, Генадзь Шутаў, прафесар, тэатральны крытык Таццяна Катовіч і інш. Педагогі эстэтычнага ўхілу праводзяць персанальныя выставы, даюць майстар-класы па акварэлі і інш. У школе таксама навучаюцца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. З дапамогай арт-тэрапіі яны лягчэй адаптуюцца ў грамадстве.

З 1990 года дырэктарам школы быў Міхаіл Юр'евіч Яскін (па 2020). Пад яго кіраўніцтвам школьны будынак быў адрамантаваны і абсталяваны новай мэбляй і сучасным абсталяваннем.

На працягу некалькі гадоў у школе рэалізуецца рэспубліканскі інавацыйны праект «Укараненне мадэлі фарміравання метапрадметных кампетэнцый у навучэнцаў на 2-й ступені агульнай сярэдняй адукацыі», які забяспечвае пераход ад існуючай практыкі драблення ведаў на прадметы да цэласнага вобразнага ўспрымання свету – метадзейнасці. А таксама мастацка-адукацыйны агульнашкольны праект «Школа! Камера! Матор!».

У школе дзейнічаюць дзіцячыя і маладзёжныя грамадскія арганізацыі: «Акцябраты», АА «БРПА», ПА АА «БРСМ». Працуе «Цэнтр прававых ведаў. Твая бяспека», які аказвае прававую інфармацыйную падтрымку як дарослым, так і дзецям.

Арганізавана профільнае навучанне на 3-й ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 10–11 класах, а таксама праводзяцца факультатыўныя заняткі для навучэнцаў для 5–11 класаў. Школа прымае ўдзел у інфармацыйна-адукацыйным праекце «ШАГ». Дзейнічае навуковае таварыства «Эверэст», асноўнымі накірункамі якога з'яўляюцца: гуманітарны, эколага-біялагічны, краязнаўчы, выяўленчае мастацтва. Навучэнцы школы прымаюць удзел у розных творчых конкурсах.

У 2012 годзе ў школе была ўсталявана мемарыяльная дошка выпускніку гэтай навучальнай установы, воіну-інтэрнацыяналісту, які загінуў падчас баявых дзеянняў у Афганістане, Бяліцкаму Леаніду Мікалаевічу. А ў 2022 годзе ўстанове адукацыі было прысвоена яго імя.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, праспект Люднікава, 2.

 

ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Віцебска». Фота з сайта https://3vitebsk.schools.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. В честь летчика-героя / подгот. А. Колосова // Витебские вести. – 2022. – 18 февр. – С. 11.

2. Демещенко, Г. Объединенные творчеством / Г. Демещенко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 5 мая. – С. 4.

3. Демещенко, Г. Опустела без тебя земля... / Г. Демещенко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 15 авг. – С. 13.

4. Прызба, І. Інтэграваны ўрок – спосаб фарміравання прадметных кампетэнцый / І. Прызба, В. Кажарская // Настаўніцкая газета. – 2020. – 9 ліп. – С. 7.

5. Самотой, А. Вдохновляют ученики и звезды / А. Самотой // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 6 марта. – С. 5.

6. Серебрякова, Т. Память будет жить / Т. Серебрякова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 15 февр. – С. 1–2.

7. У гонар героя-выпускніка / падрыхт. Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2022. – 19 лют. – С. 11.