Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Каледж лёгкай прамысловасці і тэхналогій Віцебскі дзяржаўны, УА. Віцебск, г.

 

Сучасная назва УА «Віцебскі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці і тэхналогій» (2022)
Былая назва УА «Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж лёгкай прамысловасці» (2000)
Віцебскае вышэйшае прафесійнае вучылішча лёгкай прамысловасці (1991)
Віцебскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 134 (1984)
Віцебскае сярэдняе гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 160 лёгкай прамысловасці (1983)
Тып установа адукацыі
Дата заснавання 1983
Месца знаходжання Віцебская вобласць, г. Віцебск
Сайт https://college-lp.by/

 

Гісторыя Віцебскага дзяржаўнага каледжа лёгкай прамысловасці і тэхналогій пачалася ў 1983 годзе, калі свае дзверы адчыніла Віцебскае сярэдняе гарадское вучылішча № 160 лёгкай прамысловасці. У 1984 годзе вучылішча перайменавана ў Віцебскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 134. У 1991 годзе – Віцебскае вышэйшае прафесійнае вучылішча лёгкай прамысловасці. У 1993 годзе адкрыта дзённае аддзяленне ўзроўню сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У 2003 годзе адкрыта завочная форма навучання ўзроўню сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У 2000 годзе вучылішча было перайменавана ва ўстанову адукацыі «Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж лёгкай прамысловасці». З 2022 года – установа адукацыі «Віцебскі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці і тэхналогій».

Віцебскі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці і тэхналогій вядомы ў вобласці падрыхтоўкай рабочых абутковай вытворчасці. Але сёння ўстанова адукацыі вядзе падрыхтоўку кадраў па 13 спецыяльнасцях, тры з якіх – абутковага профілю. Каледж выпускае спецыялістаў па кваліфікацыям: на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай адукацыі – аператар ЭВМ; цырульнік; зацяжчык абутку; зборшчык абутку; раскройшчык матэрыялаў; на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі – тэхнік абутковай вытворчасці; мастак-мадэльер. З 2023 года адкрыты набор на дзве новыя спецыяльнасці: «Мадэляванне і канструяванне абутку і скургалантарэйных вырабаў» і «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль». Таксама на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай адукацыі з'явілася новая спецыяльнасць «Апаратчык шырокага профілю вытворчасці хіміка-фармацэўтычных прэпаратаў». Трэці год запар каледж запрашае юнакоў для атрымання кваліфікацыі «Слесар-рамонтнік». Навучэнцы спасцігаюць асновы рамонту абсталявання лёгкай прамысловасці.

З 1 верасня 2003 года на базе навучальнай установы працуе Цэнтр прафесійнай і сацыяльнай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Гэта дзеці-інваліды па слыху, зроку, дзеці з парушэннямі апорна-рухальнага апарату і асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Галоўнай задачай Цэнтра з'яўляецца прадастаўленне навучэнцам спецыяльных адукацыйных паслуг, якія забяспечваюць атрыманне імі адукацыі і кваліфікацыі ў адпаведнасці з магчымасцямі і аблягчаюць працэс інтэграцыі ў грамадства. Першасная прафесійная рэабілітацыя вучняў з асаблівасцямі ажыццяўляецца на базе каледжа – у навучальных майстэрнях, дзе яны атрымліваюць веды, а падчас вытворчага навучання замацоўваюць працоўныя навыкі ў арганізацыях-заказчыках кадраў, на прадпрыемствах «Белвест», «Марка», «Чырвоны Кастрычнік» і інш. Акрамя засваення вучэбнай праграмы, у навучэнцаў ёсць магчымасць займацца ў аб'яднаннях па інтарэсах прафесійнай накіраванасці, дзе яны ўдасканальваюць працоўныя навыкі, вырабляючы дэкаратыўныя ключніцы, бірулькі, вокладкі на дакументы. Дарэчы, прадукцыя рэалізуецца на гарадскіх кірмашах.

Да 40-годдзя ўстановы адукацыі тут адкрылі музейную экспазіцыю. Яна прысвечана поспехам і дасягненням каледжа, людзям, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё навучальнай установы. Сярод экспанатаў шмат узноўленых рэчаў, напрыклад, першая вучнёўская форма, а таксама прадметы, перададзеныя ў музей выкладчыкамі і выпускнікамі розных гадоў.

Адрас: Віцебская вобласць, горад Віцебск, вуліца Гагарына, 39.

Email: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

Віцебскі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці і тэхналогій, г. Віцебск. Фота з сайта https://vitvesti.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Быньков, А. И обувщики, и парикмахеры... / А. Быньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 14 янв. – С. 3.

2. Ивченко, Л. Научить и дать путевку в жизнь / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2023. – 26 сент. – С. 1, 4.

3. Ивченко, Л. Сборщики обуви – люди творческие / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2024. – 2 февр. – С. 13.

4. Колосова, А. С высоты опыта / А. Колосова // Витебские вести. – 2023. – 31 окт. – С. 10.

5. Пушнякова, А. Стук-стук каблучки, или Качество на высоте / А. Пушнякова // Витебские вести. – 2020. – 22 сент. – С. 2.

6. Самотой, А. В современной мастерской результат двойной! / А. Самотой // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 26 окт. – С. 1.

7. Хасанова, И. Я бы в слесари пошел... / И. Хасанова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 29 апр. – С. 13.

8. Яблоков, Н. В приоритете – качество / Н. Яблоков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 14 дек. – С. ІІІ. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).