Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ульская сельская бібліятэка, г. п. Ула. Бешанковіцкі раён

Ульская сельская бібліятэка знаходзіцца ў г. п. Ула Бешанковіцкага раёна. У зону абслугоўвання бібліятэкі ўваходзяць пяць населеных пунктаў. Штогод чытачамі бібліятэкі становяцца 750 чалавек, за 2018 год выдадзена 14 693 экзэмпляраў бібліятэчных дакументаў. Фонд бібліятэкі на сённяшні дзень складае 18 160 экзэмпляраў кніг і перыядычных выданняў. У бібліятэцы маюцца 2 камп'ютары, прынтар. Створаны ПЦПІ.

Асаблівасцю бібліятэкі з'яўляецца тое, што з 2008 года на яе базе створаны музей мастака І. Ф. Хруцкага. У бібліятэцы аформлена пастаянная выстава-галерэя рэпрадукцый карцін знакамітага мастака-земляка (усяго 14 рэпрадукцый), вітрыны, дзе змешчаны друкаваныя матэрыялы пра жыццё і творчасць мастака, фотаздымкі яго помніка, месца пахавання і месца былой сядзібы ў Захарнічах.

Бібліятэчнымі работнікамі праводзяцца экскурсіі для навучэнцаў сярэдніх школ, дзіцячага сада, ліцэя імя Л. Даватара, пенсіянераў і моладзі. Для тых, хто імкнецца далучыцца да багатай і самабытнай спадчыны, пры бібліятэцы створаны клуб «Спадчына». Для дарослых працуе клуб «Гаспадыня». У мэтах развіцця дзіцячай творчасці створаны гурток «Чараўнічкі». Мэта працы аб'яднання пазнаёміць дзяцей 4–6 класаў з лепшымі традыцыямі народнага мастацтва і сучаснымі відамі дзіцячай творчасці.

Адрас: Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, г. п. Ула, вул. Каранеўскага, 6.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кравченко, С. «Плынь часу вяртае нам мастака» / С. Кравченко // Зара (Бешанковічы). – 2009. – 14 жн. – С. 4.

2. Краўчанка, С. Кніжнае багацце людзям / С. Краўчанка // Зара (Бешанковiчы). – 2005. – 20 верас. – С. 2.