Дом рамёстваў, ДУК. Докшыцкі раён, г. Докшыцы
- Подробности
- Створана 13.08.2019 12:23
- Адноўлена 13.08.2019 14:01
Сучасная назва | Докшыцкі раённы Дом рамёстваў |
Тып | дзяржаўная ўстанова культуры |
Дата заснавання | 1993 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы |
На тым месцы, дзе сёння стаіць Дом рамёстваў, была царква Іаана Багаслова. У сярэдзіне 60-х гадоў мінулага стагоддзя яе закрылі і памяшканне спачатку аддалі пад бібліятэку, а потым – пад мастацкія майстэрні. Дом рамёстваў, згодна з рашэннем Докшыцкага райвыканкама, быў адкрыты ў красавіку 1993 года. Спачатку працавалі ў двух напрамках – саломапляценне і мастацкая разьба па дрэве. Адначасова рыхтавалася база і абсталёўвалася майстэрня па кераміцы і ганчарству. На сённяшні час у Доме рамёстваў працуюць пяць гурткоў па наступных напрамках:
– мастацкая разьба па дрэве;
– саломапляценне;
– кераміка і ганчарства;
– лозапляценне;
– вышыўка і ткацтва.
Людзі, якія тут працуюць, ствараюць сапраўдныя цуды і вучаць гэтаму іншых. Аляксандр Вішнеўскі – таленавіты мастак, кераміст, ганчар. Таццяна Марціновіч лічыцца ўнікальным майстрам саломапляцення. Працуе ў розных жанрах і накірунках, пляце фантастычныя папараць-кветкі, шляпы, пано... Выдатная ткачыха і вышывальшчыца Наталля Пятровіч тчэ ручнікі і сурвэткі з арнаментам, які належыць толькі дадзенаму краю. Займаецца таксама рэканструкцыяй і ўпрыгожваннем сукенак і мужчынскіх кашуль. Цудоўным майстрам па лозапляценні з'яўляецца Таццяна Гаварцова, якая неаднойчы выходзіла пераможцай ў розных конкурсах. Майстр саломапляцення Іна Карпека закончыла Мірскае рэстаўрацыйна-мастацкае вучылішча, прымала ўдзел у рэстаўрацыі Мірскага замка. На конкурсе «Папараць-кветка» выйшла ў пераможцы.
Метадысты-майстры маюць сваіх вучняў, даюць майстар-класы, шмат робяць для таго, каб старадаўняя народная творчасць не знікла з поля зроку, не перарвалася сувязь часоў, сувязь з продкамі.
Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы, вул. Горкага, 15.
ЛІТАРАТУРА
1. Бельскі, Я. Дом натхнення / Я. Бельскі // Культура. – 2003. – 19–25 крас. – С. 12.
2. Бяляўская, Н. Вяртанне да вытокаў / Н. Бяляўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 6 сак. – С. 3.
3. Гильнич, Л. Творения рук умелых / Л. Гильнич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 2 февр. – С. 8.
4. Гладкова, Д. Рукі майстроў ствараюць вясну / Д. Гладкова // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 14 сак. – С. 7.
5. Докшицкий районный Дом ремёсел // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 375.
6. Каралёва, Н. Працяг традыцый / Н. Каралёва // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 19 верас. – С. 7.
7. Малевіч, Я. Лекар людскіх душ / Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 9 снеж. – С. 3.
8. Марціновіч, Т. Справаздачная выстава / Т. Марціновіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 7 лют. – С. 6.
9. Пашэвіч, В. «Заміж персідскага ўзору цвяток радзімы васілька» / В. Пашэвіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2001. – 14 сак. – С. 4.
10. Пашэвіч, В. Не згубіць – захаваць / В. Пашэвіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2001. – 3 сак. – С. 2.
11. Пашэвіч, В. Фальклор папулярны заўседы / В. Пашэвіч // Родныя вытокi (Докшыцы). – 1997. – 11 кастр. – С. 4
12. Повязь часоў праз ткацтва і вышыўку / падрыхт. Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2019. – 27 сак. – С. 4.
13. Пустошилова, В. История создания и творческая деятельность Докшицкого районного дома ремесел / В. Пустошилова // Народная культура Віцебшчыны : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі / рэдкал.: Л. Вакар [і інш.]. – Віцебск, 2007. – С. 130–131.
14. Шыталь, Р. Калядныя ўзоры / Р. Шыталь // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 19 студз. – С. 4.