Запалоцце. Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 02.07.2019 15:23
- Адноўлена 02.07.2019 15:49
Узнік у X – пачатку XI стст. уздоўж правага берага ракі Заходняя Дзвіна, знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Верхняга замка. У XII–XII стагоддзях займаў плошчу 17 га. Пасад меў абарончыя збудаванні: з паўночнага (напольнага) боку – роў і сцяну ў выглядзе падвойнага штыкетніка, з боку ракі быў абнесены сцяной. На адным з малюнкаў С. Пахалавіцкага, зробленым у час аблогі Полацка ў 1579 годзе войскамі Стафана Баторыя, Запалоцце абнесена сцяной з 8 вежамі. У цэнтры пасада стаяла царква. У 1579 годзе яны былі дашчэнту спалены абаронцамі горада.
Даследавалі 350 м2 у 1961 і 1980 гг. Г. В. Штыхаў, 1986 годзе – С. В. Тарасаў. Культурны пласт 0,8–3 м. Знойдзены ганчарны посуд X–XVII стст., прылады працы, зброя, у тым ліку касцяны грушападобны кісцень XII–XIII стагоддзяў з цыркульным арнаментам у выглядзе крыжакоў. Выяўлены элементы жылой забудовы.
ЛІТАРАТУРА
1. Дук, Д. Палата, запалоцце, Полацк / Д. Дук // Беларускі гістарычны часопіс. – 2007. – № 3. – С. 33–36.
2. Дук, Д. У. Полацкі Запалоцкі пасад / Д. У. Дук // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.] ; склад. Ю. У. Каласоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Л–Я. – С. 208–209.
3. Козик, А. Заполотье / А. Козик // Витебский курьер. – 2005. – 13 сент. – С. 3.
4. Чаркоўская, С. Полацкі Запалоцкі пасад / С. Чаркоўская // Полацкі веснік. – 2006. – 21 ліп. – С. 2.