Дуб-велікан. Дубровенскі раён, в. Быстрыеўка
- Подробности
- Створана 08.11.2018 15:23
- Адноўлена 04.12.2018 10:57
Дакладны ўзрост дрэва невядомы, аб гэтым можна толькі меркаваць. Ёсць аб ім і дакладныя дадзеныя, занесеныя ў пашпарт дуба-велікана. Вышыня – 17 метраў, акружнасць – каля 7,5 метраў, дыяметр – 239 сантыметраў.
Дуб знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы вёскі Быстрыёўка. Побач насыпаны курган. Легенда распавядае, што курган насыпаны над магілай французскага афіцэра, які загінуў у гэтых мясцінах падчас нашэсця Напалеона ў 1812 годзе.
Сярод мясцовых жыхароў ходзіць паданне аб тым, што Напалеон рабіў прыпынак пад дубам па дарозе на Маскву. Пад дубам стаялі яго палаткі, а на дубе знаходзіўся пост дзяжурнага афіцэра. Побач з дубам раней раслі яшчэ 2 ліпы, але яны не захаваліся.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцы побач з дубам хавалі забітых, заняўшы пад могілкі каля трэці гектара. Могілкі былі агароджаны, стаялі крыжы з прозвішчамі і датамі жыцця.
Але з-за моцных здзекаў фашыстаў мясцовыя жыхары не даглядалі могілкі, а агароджу разабралі на іншыя патрэбы, крыжы знішчылі.
Пра «Дуб-асілак» існуе шмат легенд.
ЛІТАРАТУРА
1. Аўчарова, Н. Адно з многіх цудаў Дубровеншчыны / Н. Аўчарова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 16 лют. – С. 7.
2. Дняпра сівога дзівосныя паданні // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2009. – 9 снеж. – С. 2.
3. Дуб-велікан у вёсцы Быстрыеўка // Прыродная спадчына Дубровеншчыны : [эколага-краязнаўчы даведнік] / [склад. Н. А. Дударава]. – Наваполацк : І П Маладзечкін А. У., 2015. – С. 30.
4. Канановіч, Е. Дняпра сівога дзівосныя паданні / Е. Канановіч // Народная газета. – 2009. – 11 лістап. – С. 13.
5. Рыбакоў, М. Дуб-велікан / М. Рыбакоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1994. – 3 лістап. – С. 3.