Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дуб-волат. Гарадоцкі раён

На тэрыторыі турысцка-аздараўленчага комплексу «Лосвіда» каля в. Пруднікі знаходзіцца «Дуб-волат», на месцы былога маёнтка пана Любашчынскага.

Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што яму каля 300 гадоў. Пад дубам бруіцца крыніца, пра якую існуе наступная легенда. Даўным-даўно маладая паненка любіла бавіць час каля дрэва. Аднойчы яна закахалася, але хлопец не падзяліў яе пачуццяў. Дзяўчына прыходзіла да дуба і плакала – так і ўтварылася крыніца. Дарэчы, яна мае наравісты характар. У свой час крыніцу хацелі добраўпарадкаваць і ўстанавілі калодзежную бетонную секцыю. Але яна не скарылася і прабіла сабе новы шлях.

Ёсць і легенда пра клад. Мясцовыя жыхары кажуць, што ў 1970 годзе сюды з ЗША прыязджаў унук пана Любашчынскага. У маёнтку дзеда ён правёў два дні і амаль увесь час штосьці шукаў каля дуба.

У містычныя магчымасці дуба вераць мясцовыя жыхары і адпачываючыя. А таксама маладыя, што спраўляюць тут вяселлі і абавязкова прыходзяць да дрэва, каб падзяліцца з ім запаветным. Кажуць, што магутны дуб выконвае жаданні, галоўнае, каб яны былі нематэрыяльныя. Дастаткова дакрануцца да дрэва абедзвюма рукамі і расказаць пра сваю мару.


Дуб-волат. Гарадоцкі раён. Фотаздымак з сайта http://kino.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Кавалеўскі, С. Капітан магутнай каманды / С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2015. – 21 июля. – С. 5.

2. Каролевич, Э. Настоящий «Волат» / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2017. – 29 июня. – С. 21.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Туристы приезжают в Городокский район загадать желание у 300-летнего дуба-великана