Помнік воінам-інтэрнацыяналістам. Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 22.11.2018 15:47
Помнік воінам-інтэрнацыяналістам быў усталяваны ў 2002 годзе ў г. Наваполацку і знаходзіцца ў раёне гасцініцы «Нафтан» на скрыжаванні вуліц Маладзёжнай і Алімпійскай.
Праца над ушанаваннем памяці «афганцаў», якія не вярнуліся ў Наваполацк, вялася амаль 3 гады.
Трохметровы помнік, адліты з бронзы, уяўляе сабой зорку, у разломе якой прыпаў на калена салдат. Сёння кожны жадаючы можа прыйсці на гэтае месца і аддаць даніну памяці дванаццаці загінулым героям-землякам.
Аўтарам помніка з'яўляецца скульптар Леў Аганаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Александров, А. Памятник афганцам / А. Александров // Витебский курьер. – 2002. – 11 окт. – С. 2.
2. Бальшакова, А. Ушанавалі памяць «афганцаў» / А. Бальшакова // Полацкі веснік. – 2002. – 8 кастр. – С. 2.
3. Конышева, Н. И превратились в белых журавлей... / Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2002. – 8 кастр. – С. 1.
4. Конышева, Н. Клены в память о погибших / Н. Конышева // Народнае слова. – 2002. – 10 кастр. – С. 1.