Помнік Канстанціну Тызенгаўзу. Пастаўскі раён, г. Паставы.
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 11.03.2019 10:25
Мінскі скульптар Аляксандр Шумаў адлюстраваў вучонага ў поўны рост. Побач з правай нагой Тызенгаўза сядзіць сава – сімвал мудрасці, а на руцэ арнітолага – яшчэ дзве птушкі. Помнік выкананы з бронзы і ўсталяваны перад будынкам палаца Тызенгаўзаў у 2006 годзе. На пастаменце з чорнага паліраванага граніту – надпіс на беларускай мове: «Канстанцін Тызенгаўз, 1786–1853 гг.».
Таксама ў парку ўсталяваны камень, на месцы якога плануецца размясціць помнік Антонію Тызенгаўзу.
ЛІТАРАТУРА
1. Курыловіч, П. Праславіў Паставы, у бронзе вярнуўся / П. Курыловіч // Пастаўскi край. – 2006. – 27 верас. – С. 2.