Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік Л. М. Даватару. Бешанковіцкі раён, в. Хоціна

Помнік Даватару размешчаны на шашы Лепель – Ула, каля павароту на в. Хоціна.

Пастаўлены ў 1965 г. у памяць аб Героі Савецкага Саюза Л. М. Даватара (скульптар М. Рыжанкоў, архітэктары В. Занковіч, Л. Левін), агульная вышыня 3,4 м, бетон з мураванай крошкай. Уяўляе сабой пліту асіметрычнай формы, у левай частцы рэльефная выява Л. М. Даватара (у папасе і бурцы, выразна акрэслены толькі твар, абагульнены абрыс фігуры паступова зліваецца з плоскасцю пліты), у правай частцы – памятны надпіс.

 

Помнік Льву Даватару ў в. Хоціна. Фотаздымак з сайта https://vkurier.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Помнік Даватару // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 133.