Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мемарыяльны комплекс «Урочышча “Пяскі”». Полацкі раён, г. Полацк

На месцы масавых пахаванняў ваеннапалонных і мірных жыхароў у гады Вялікай Айчыннай вайны, на ўскрайку Полацка, побач са Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыром, будуецца Мемарыяльны комплекс памяці ахвяр фашызму «Урочышча "Пяскі"».

У гады Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчаўся перасыльны лагер для савецкіх ваеннапалонных «Дулаг-125». Гэта месца мясцовыя жыхары называюць тэрыторыяй смерці.

Кожны дзень тут гінулі сотні. За час існавання лагера ў ім было знішчана больш за 40 тысяч ваеннапалонных. Сюды звазілі расстраляных і павешаных з грамадзянскага лагера «Громы», тут жа закопвалі зняволеных з гарадской турмы і гестапа. Дакладную лічбу ахвяр не даведаецца ўжо ніхто.

Ужо распрацаваны дызайн-праект мемарыяла, праектная дакументацыя, тэрыторыя агароджана, устаноўлены капліца і Сцяна памяці, праведзена частка будаўніча-мантажных работ. Фінансаванне ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, спонсарскай дапамогі і добраахвотных ахвяраванняў. У цяперашні час работы па будаўніцтве мемарыяла працягваюцца.

 

Мемарыяльны комплекс «Урочышча «Пяскі». г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://fondmira.byМемарыяльны комплекс «Урочышча «Пяскі». г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://fondmira.byМемарыяльны комплекс «Урочышча «Пяскі». г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://fondmira.byМемарыяльны комплекс «Урочышча «Пяскі». г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://fondmira.byМемарыяльны комплекс «Урочышча «Пяскі». г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://fondmira.by

ЛІТАРАТУРА

1. Горечь неуспокоенной души / подгот. Н. Рыжкова // Віцебскі рабочы. – 2011. – 30 авг. – С. 3.

2. Каленик, Е. Важен вклад каждого / Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2018. – 9 лістап. – С. 5.

3. Каленик, Е. Чтобы помнили / Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2018. – 20 ліп. – С. 2.

4. Кандраль, И. Акция: построим мемориальный комплекс вместе / И. Кандраль // Белорусская военная газета. – 2013. – 11 дек. – С. 8.

5. Лагеря советских военнопленных в Беларуси: 1941–1944 : документы и материалы / сост.: В. Д. Селеменев [и др.]. – Минск : Беларусь, 2016. – 327 с. : ил.

6. Мядзведзева, В. Пазней – не будзе / В. Мядзведзева // Звязда. – 2016. – 2 сак. – С. 9.

7. Нашей памяти долгое эхо... / подгот. Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2013. – 19 сак. – С. 3.

8. Пуставіт, В. Гора, якое яднае / В. Пуставіт // Звязда. – 2018. – 8 мая. – С. 1, 4.

9. Шуйская, О. Это нужно живым... / О. Шуйская // Полацкі веснік. – 2011. – 16 верас. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

  arrow Мемориальный комплекс памяти жертв фашизма «Урочище "Пески"»