Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік Азіну Уладзіміру Марцінавічу. Полацкі раён, г. Полацк

Помнік ваеннаму дзеячу, герою грамадзянскай вайны Азіну Уладзіміру Марцінавічу ўсталяваны ў г. Полацк у 1979 годзе. Скульптар – С. Вакар, архітэктар – Ю. Казакоў.

Бронзавы паясны бюст вышынёй 1,5 м пастаўлены на прамавугольны пастамент з вялікім плоскім стылабатам. Пастамент з чырвоных гранітных блокаў, верхні блок – бронзавы.

Помнік знаходзіцца на вуліцы Ф. Скарыны, каля будынка сярэдняй школы № 10 г. Полацка, якая носіць імя Уладзіміра Марцінавіча.

 

 

Помнік Уладзіміру Марцінавічу Азіну. г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://ru.m.wikipedia.org

ЛІТАРАТУРА

1. Габрусь, Т. В. Помнік Азіну / Т. В. Габрусь, В. Б. Караткевіч // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1985. – С. 347–348.