Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мемарыяльны комплекс «Купаваць». Сенненскі раён, в. Утрылава

У лістападзе 1942 года фашысты накіравалі ў Сенненскі раён карны атрад. 14 лістапада ў в. Купаваць (зараз не існуе), недалёка ад в. Утрылава адбыўся няроўны бой 28 партызан пад камандаваннем К. С. Заслонава супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які працягваўся 4 гадзіны.

Партызаны мужна змагаліся. Яны знішчылі 150 гітлераўцаў і шмат паранілі, але і самі панеслі цяжкія страты. У баі гераічна загінулі К. С. Заслонаў і яго ад'ютант Я. В. Коржань.

У 1964 годзе на месцы гібелі Героя Савецкага Саюза пастаўлена стэла.

На месцы былой вёскі ў 2007 годзе быў адкрыты мемарыяльны комплекс «Купаваць». У яго склад уваходзіць: брацкая магіла, дзе пахаваны 52 воіны і партызаны, сімвалічныя падмуркі спаленых дамоў, партызанскія зямлянкі, акопы і супрацьтанкавыя міны.

На брацкай магіле стаіць помнік: скульптура воіна з аўтаматам, да якога вядзе доўгая алея.

 

Мемарыяльны комплекс «Купаваць» на месцы гібелі К. С. Заслонава. Сенненскі раён, в. Утрылава. Фотаздымак з сайта http://wwii.spaceМемарыяльны комплекс «Купаваць» на месцы гібелі К. С. Заслонава. Сенненскі раён, в. Утрылава. Фотаздымак з сайта http://wwii.spaceМемарыяльны комплекс «Купаваць» на месцы гібелі К. С. Заслонава. Сенненскі раён, в. Утрылава. Фотаздымак з сайта http://www.senno.by

ЛІТАРАТУРА

1. Александрова, А. Партизанская «столица» – Куповать / А. Александрова // Аршанская газета. – 2009. – 24 снеж. – С. 3.

2. Волкова, Т. В ту роковую ночь в Куповати... / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 8 мая. – С. 5.

3. Лукович, Н. Зримая память / Н. Лукович // Народнае слова. – 2007. – 23 кастр. – С. 1.

4. Марыніна, М. Прыклад мужнасці / М. Марыніна // Аршанская газета. – 2017. – 2 снеж. – С. 6.