Бюст М. Шагалу. Лёзненскі раён, г. п. Лёзна
- Подробности
- Створана 12.12.2019 15:23
- Адноўлена 12.12.2019 14:45
Упершыню памяць пра знакамітага мастака Марка Шагала была ўвекавечана ў г. п. Лёзна ў 2002 годзе. Тут на будынку раённага Дома культуры была ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка. На ёй было пазначана, што на гэтым месцы знаходзілася сядзіба сям'і, родам з якой быў Марк Шагал.
5 лістапада 2013 года ў г. п. Лёзна адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця бюста знакамітаму мастаку Марку Шагалу. Такі падарунак жыхарам Лёзненшчыны зрабілі віцебскія скульптары Аляксандр Гвоздзікаў і Азат Тарасян, архітэктар Яўген Кузняцоў. На ўрачыстай цырымоніі было адзначана, што пры стварэнні агульнай кампазіцыі памятнага месца былі выкарыстаны камяні з падмурка хаты, дзе жыла сям'я дзядзькі Марка Шагала.
Бюст усталяваны побач з будынкам Лёзненскага ваенна-гістарычнага музея.
ЛІТАРАТУРА
1. Бондарава, Т. Вяртанне Майстра: у Лёзне адкрыты бюст Марка Шагала / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2013. – 3 снеж. – С. 8.
2. Крупица, Н. Шагал в Лиозно / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 9 нояб. – С. 3.
3. Похолкина, Ю. Памятник Шагалу – в центре Лиозно / Ю. Похолкина // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2013. – 9 лістап. – С. 1–2.
СПАСЫЛКІ
В Лиозно открыт бюст Марку Шагалу
Памятники Марку Шагалу: малой родине и среди деятелей мировой культуры