Брацкія магілы савецкіх воінаў i партызан. Талачынскі раён
- Подробности
- Створана 20.01.2020 09:34
- Адноўлена 20.01.2020 11:01
Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у в. Абольцы
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. У ёй пахаваны 26 воінаў і 3 партызаны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у 1943–1944 гг. У 1965 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у в. Алёнавічы
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. У ёй пахаваны 9 воінаў і 11 партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1943–1944 гг. У 1965 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у в. Анэліна
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. У ёй пахаваны 7 воінаў і 12 партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941–1944 гг. У 1965 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Валосава
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. У ёй пахаваны 16 воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941 і 1944 гг. У 1978 годзе на магіле пастаўлены 2 стэлы.
Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у в. Варанцэвічы
Знаходзіцца на могілках. У ёй пахаваны 8 воінаў і 18 партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941–1944 гг. У 1965 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у в. Галошава
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. У ёй пахаваны 6 воінаў і 7 партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1943–1944 гг. У 1965 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у в. Еўлахі
Знаходзіцца каля былой школы. У ёй пахаваны 61 воін і 7 партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941–1944 гг. У 1965 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у в. Жукнева
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. У ёй пахаваны 14 воінаў і 33 партызаны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941–1944 гг. У 1965 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура партызана.
Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у в. Забалацце
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. У ёй пахаваны 58 воінаў і 3 партызаны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у 1941–1944 гг. У 1965 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у г. п. Коханава
Знаходзіцца ў цэнтры пасёлка на вуліцы Аршанскай, каля Дома культуры. У ёй пахаваны 25 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у 1943–1944 гг. У 1960 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Марцюхова
Знаходзіцца каля будынка праўлення калгаса імя Я. М. Свярдлова. У ёй пахаваны 5 воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у 1941 і 1944 гг. У 1971 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптурная кампазіцыя: воін і жанчына.
Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у в. Міхайлаўшчына
Знаходзіцца на могілках. У ёй пахаваны 34 воіны і 2 партызаны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941–1944 гг. У 1948 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у в. Падбярэззе
Знаходзіцца на могілках. У ёй пахаваны 14 воінаў і 2 партызаны, якія загінулі ў баях супраць гітлераўцаў у 1941–1944 гг. У 1952 годзе на магіле пастаўлена стэла.
Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у в. Рамашкава
Знаходзіцца каля будынка праўлення калгаса імя XXI з'езда КПСС. У ёй пахаваны воіны і партызаны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у 1941 і 1944 гг. У 1963 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у в. Рыдамля
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. У ёй пахаваны 13 воінаў і 75 партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у 1941–1944 гг. У 1960 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у в. Славені
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, каля шашы Мінск – Масква. У ёй пахаваны 44 воіны і партызаны, якія загінулі ў баях супраць гітлераўцаў у 1943–1944 гг. Сярод пахаваных – Герой Савецкага Саюза Іван Цімафеевіч Арцем'еў і лётчык французскага палка «Нармандыя – Неман» Жак Гастон. У 1965 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у г. Талачын
Знаходзіцца ў парку «Юзафполле» на вуліцы Будаўнікоў. У ёй пахаваны 72 воіны і 6 партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941–1944 гг. Сярод пахаваных – воіны 19-й гвардзейскай танкавай брыгады 3-га гвардзейскага танкавага корпуса 5-й гвардзейскай танкавай арміі 3-га Беларускага фронту, што загінулі 26 чэрвеня 1944 года пры вызваленні Талачына, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху і падпольнай барацьбы на тэрыторыі Талачынскага раёна Сямён Мікалаевіч Нарчук. У 1960 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна. На мемарыяльных дошках імёны загінуўшых.
Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у в. Узноснае
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. У ёй пахаваны 6 воінаў і 22 партызаны, якія загінулі ў баях супраць гітлераўцаў у 1943–1944 гг. У 1960 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптурная кампазіцыя: партызан і жанчына.
Брацкая магіла партызан ля п. Усвіж-Бук
Знаходзіцца на ўскраіне лесу, недалёка ад пасёлка. У агароджы, побач з абеліскам, знаходзіцца брацкая магіла. Там пахаваны воіны партызанскага атрада 5-й брыгады імя Гудкова, якія загінулі 20 студзеня 1943 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Бірукоў, В. За кожным імем – няпросты лёс / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2009. – 11 ліп. – С. 1.
2. Вячэрскі, М. Абеліск / М. Вячэрскі // Наша Талачыншчына. – 2005. – 7 мая. – С. 10.
3. Талачынскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 409–420.
4. Хмелюк, М. Здесь павшие покоятся герои / М. Хмелюк // Наша Талачыншчына. – 2019. – 23 студз. – С. 7.
5. Хмелюк, М. Здесь раньше вставала земля на дыбы / М. Хмелюк // Наша Талачыншчына. – 2019. – 8 чэрв. – С. 4–5.
6. Хмелюк, М. Они в войну не играли, они воевали / М. Хмелюк // Наша Талачыншчына. – 2019. – 4 мая. – С. 4.
7. Чыкун, Л. Яны – сведкі нашай гісторыі / Л. Чыкун // Наша Талачыншчына. – 2008. – 19 крас. – С. 2.
8. Шнэйдар, А. Яны ўвасабляюць подзвіг / А. Шнэйдар // Наша Талачыншчына. – 2005. – 7 мая. – С. 7.