Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі героям-грэнадзёрам Айчыннай вайны 1812 года. Расонскі раён, аг. Клясціцы

Бітва пры Клясціцах 19 ліпеня 1812 года значна паўплывала на ход напалеонаўскай кампаніі ў Расіі. У трохдзённай бітве рускія войскі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта П. Х. Вітгенштэйна атрымалі перамогу над перавышаючымі французскімі сіламі маршала Удзіно. Гераічны подзвіг здзейснілі грэнадзёры 2-га батальёна грэнадзёрскага Паўлаўскага палка. Яны кінуліся на падпалены мост праз р. Нішча і першымі ўвайшлі ў в. Клясціцы, вызваліўшы яе ад адступаючых французскіх войск. Было спынена прасоўванне ворага на Санкт-Пецярбург.

Па прапанове Галоўнага ўпраўлення Генеральнага штаба ад 17 лістапада 1911 года была створана пры штабе Маскоўскай вайсковай акругі юбілейная камісія, якой была даручана арганізацыя святкавання 100-гадовага юбілея ў Клясціцах. Да 1912 г. сваякі гераічна загінуўшых грэнадзёраў з Санкт-Пецярбурга сабралі грошы, каб паставіць мармуровы помнік 2-му батальёну грэнадзёрскага палка.

У расійскім выданні «Маскоўскі часопіс. Гісторыя дзяржавы расійскага» ў артыкуле А. П. Лунякова «Бітва пры Клясціцах» было напісана: «Клясціцкія старажылы ўспамінаюць, што на месцы згарэлага ў 1812 годзе моста праз р. Нішчу да цяперашняга часу ў вадзе засталіся толькі драўляныя палі моста. На двух берагах ракі стаялі невялікія абеліскі з нейкімі надпісамі». У нямецка-фашысцкую акупацыю помнікі былі знесены.

Адзін з двух помнікаў грэнадзёрам быў у вышыню каля 3 м з белага мармуру, прамавугольны, падмурак квадратны. Помнік стаяў на падмурку з вялікіх прыродных камянёў, залітых вапнавым растворам. Вяршыню помніка ўпрыгожваў двухгаловы арол. Помнік праіснаваў да Вялікай Айчыннай вайны. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі ён быў знесены.

Старажылы аг. Клясціцы паказалі полацкім краязнаўцам Бухавецкім невялікія гранітныя валуны ад падмурка помніка, якія размяшчаліся недалёка ад старога моста праз р. Нішча. Дзякуючы гэтаму, даследчыкі вызначылі дакладнае месцазнаходжанне помніка. Была знойдзена частка пліты ад юбілейнага памятнага знака.

Адзін з мясцовых жыхароў забраў да сябе ацалелую невялікую пліту ад помніка грэнадзёрам і ўжываў яе ў якасці парога. У верасні 2014 года краязнаўцы Бухавецкія па дазволе гаспадароў дома выцягнулі пліту. Даўжыня знойдзенай пліты – 75 см, шырыня – 57 см, таўшчыня – 27 см.

У 2015 годзе краязнаўцы з прадстаўнікамі мясцовай улады паставілі мармуровую пліту ад помніка грэнадзёрам на сваё гістарычнае месца, каля валуна з памятнай таблічкай, на якой выгравіраваны словы: «Грэнадзёрам-паўлаўцам, якія вызначыліся пры выгнанні французаў з Клясціц 19 ліпеня 1812 года».

У 2017 годзе полацкія краязнаўцы Андрэй і Аляксей Бухавецкія ўсталявалі мемарыяльную дошку памяці 1812 года ў аг. Клясціцы недалёка ад р. Нішча на месцы, дзе раней стаяў драўляны мост часоў Айчыннай вайны 1812 года.

7 чэрвеня 2018 года ў аг. Клясціцы недалёка ад р. Нішча полацкія краязнаўцы Андрэй і Аляксей Бухавецкія знайшлі стары абеліск, які быў усталяваны ў гонар гераічнай бітвы на мосце рускіх грэнадзёраў з напалеонаўскім войскам.

Гранітная ніжняя тумба і чатырохгранная калона знаходзіліся ў зямлі не адно дзесяцігоддзе. На рэстаўрацыю спатрэбілася крыху больш за тыдзень. Аднаўленчыя работы былі праведзены за ўласныя сродкі братоў Бухавецкіх. Імі былі заказаны таблічка, крыж і арол, які вянчае помнік.

17 чэрвеня 2018 года адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака героям-грэнадзёрам вайны 1812 года на беразе р. Нішча, дзе некалі размяшчаўся мост.

 

Помнік героям-грэнадзёрам Айчыннай вайны 1812 года. Расонскі раён, аг. Клясціцы. Фотаздымак з сайта https://www.belta.byМармуровая пліта ад помніка героям-грэнадзёрам Айчыннай вайны 1812 года. Расонскі раён, аг. Клясціцы. Фотаздымак з сайта https://sites.google.comЭскіз помніка героям-грэнадзёрам Айчыннай вайны 1812 года. Расонскі раён, аг. Клясціцы. Фотаздымак з сайта https://sites.google.comМармуровая пліта ад помніка героям-грэнадзёрам Айчыннай вайны 1812 года. Расонскі раён, аг. Клясціцы. Фотаздымак з сайта https://sites.google.com

ЛІТАРАТУРА

1. Бородулькина, А. В Клястицах восстановили памятник героям-гренадёрам / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2018. – 23 чэрв. – С. 5.

2. Бородулькина, А. Мраморная плита вместо... порога / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2014. – 11 кастр. – С. 8.

3. Война 1812 года: в Клястицах всё дышит историей / подгот. Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2014. – 22 лют. – С. 11.

4. Пастернак, Т. Гренадерам, сражавшимся при Клястицах / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2018. – 30 июня. – С. 10.

5. Ускова, Т. На Россонщине трубят благотворительный сбор / Т. Ускова // Белорусская нива. – 2013. – 22 нояб. – С. 16.

6. Ускова, Т. Россонские находки / Т. Ускова // Сельская газета. – 2014. – 13 мая. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow В Клястицах восстановили памятник героям-гренадёрам

arrow Краеведение и история Клястицкой земли

arrow Война 1812 года: в Клястицах всё дышит историей

arrow В Клястицах сохранилась уникальная мраморная плита от памятника Гренадерам, посвящённая войне 1812 года