Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі на магілах ахвяр фашызму. Шумілінскі раён

arrow Магіла ахвяр фашызму за 0,3 км ад в. Андрэева

Знаходзіцца за 0,3 км на захад ад вёскі. Пахаваны 5 мірных жыхароў, якіх загубілі нямецка-фашысцкія захопнікі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1967 годзе на магіле ўсталявалі мемарыяльны знак.

arrow Магіла ахвяр фашызму ля г. п. Обаль

Знаходзіцца на могілках. Пахаваны 6 мірных жыхароў, якіх 2 чэрвеня 1942 года расстралялі нямецка-фашысцкія захопнікі. У 1967 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Магіла ахвяр фашызму ў в. Пабеда

Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі. Пахаваны 18 жыхароў в. Лоўжа, якіх 15 лістапада 1943 года расстралялі нямецка-фашысцкія карнікі. У 1966 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Магіла ахвяр фашызму (помнік загінуўшым яўрэям) у в. Сіроціна

Знаходзіцца на ўскраіне в. Сіроціна. Пахаваны 316 мірных жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці, якіх забілі нямецка-фашысцкія акупанты. У 1986 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Магіла ахвяр фашызму (помнік загінуўшым яўрэям) у г. п. Шуміліна

arrow Магіла ахвяр фашызму (помнік загінуўшым яўрэям) ля г. п. Шуміліна

Знаходзіцца за 500 м ад скрыжавання дарог Шуміліна – Бешанковічы і Бешанковічы – Полькавічы. Пахаваны 1068 жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці, якіх забілі ў 1942 годзе нямецка-фашысцкія акупанты. У 1968 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

 

Вайсковыя могілкі ў в. Мішневічы Шумілінскага раёна. Фота з сайта https://mishnevichi.schools.byВайсковыя могілкі ў в. Мішневічы Шумілінскага раёна. Фота з сайта https://mishnevichi.schools.by

ЛІТАРАТУРА

1. Шумілінскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 464–475.

2. Шумілінскі раён // Памяць. Беларусь : рэспубліканская кніга / гал. рэд.: Б. І. Сачанка [і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1995. – С. 224–228.