Брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан. Мёрскі раён
- Подробности
- Створана 10.09.2020 15:23
- Адноўлена 10.09.2020 15:43
Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Лупаўшчына
Знаходзіцца за 0,6 км на поўдзень ад вёскі. Пахаваны 3 воіны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1969 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Лявонпаль
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, у скверы. Пахаваны 55 воінаў, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1950 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Мікалаёва
Знаходзіцца за 2,5 км на поўнач ад вёскі. Пахаваны 4 воіны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1967 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у г. Дзісна
Пахаваны 276 воінаў і партызан, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1959 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптуры 2 воінаў.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Масеўцы
Пахаваны 51 воін і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1956 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у г. Мёры
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Новы Пагост
Пахаваны 98 воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1956 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
ЛІТАРАТУРА
1. Міёрскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 303–315.
2. Міёрскі раён // Памяць. Беларусь : рэспубліканская кніга / гал. рэд.: Б. І. Сачанка [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1995. – С. 184–187.