Магілы ахвяр фашызму. Мёрскі раён
- Подробности
- Створана 10.09.2020 15:23
- Адноўлена 10.09.2020 15:50
Магіла ахвяр фашызму ў г. Дзісна
Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада, у лесапаркавай зоне. Пахаваны 3800 мірных жыхароў, якія былі расстраляны 14 чэрвеня 1942 года нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1952 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў г. Дзісна
Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада, у лесапаркавай зоне. Пахаваны 8 мірных жыхароў, якія былі расстраляны фашыстамі 30 снежня 1942 года. У 1950 годзе на магіле ўстаноўлена мемарыяльная пліта.
Магіла ахвяр фашызму ў г. Дзісна
Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада, у лесапаркавай зоне. Пахаваны мірныя жыхары Ф. М. Мятла і А. С. Мятла, якія былі загублены нямецка-фашысцкімі захопнікамі 19 снежня 1942 года. У 1950 годзе на магіле пастаўлены помнік.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Дарожкавічы
Знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі. Пахаваны 18 мірных жыхароў, якія былі расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1943 годзе. У 1967 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Завуцце
Знаходзіцца каля дарогі Дзісна – Язна, на беразе р. Авута. Пахаваны мірныя жыхары А. Я. і М. Я. Марцулевічы, якія былі расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941 годзе.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Малінаўка
Знаходзіцца за 300 м на захад ад вёскі. Пахаваны 4 мірныя жыхары, якія былі расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1985 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў г. Мёры
Магіла ахвяр фашызму ў в. Цвеціна
Знаходзіцца на могілках. Пахаваны 12 мірных жыхароў, якія былі расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1943 годзе. У 1985 годзе на магіле пастаўлены помнік.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Язна
Знаходзіцца за 500 м на поўнач ад вёскі. Пахаваны 16 мірных жыхароў, якія былі расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1984 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
ЛІТАРАТУРА
1. Міёрскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 303–315.
2. Міёрскі раён // Памяць. Беларусь : рэспубліканская кніга / гал. рэд.: Б. І. Сачанка [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1995. – С. 184–187.