Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік ветэрынарнаму ўрачу. Віцебск, г.

Помнік ветэрынарнаму ўрачу быў адкрыты ў 2011 годзе, Арганізацыя Аб'яднаных Нацый абвясціла яго годам ветэрынарнай службы. Скульптурных кампазіцый, прысвечаных ветэрынарным урачам, у свеце няшмат. Першую з іх ўсталявалі ў Францыі. Другая вядомая скульптура знаходзіцца ў Вільні, яшчэ адна – на поўдні Расіі.

У Віцебску бронзавая скульптура ўсталявана побач з галоўным корпусам Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны – будынкам былога пазямельнага сялянскага банка, у дворыку вучэбна-лабараторнага корпуса. Аўтар ідэі – рэктар акадэміі А. І. Ятусевіч. Сродкі на стварэнне помніка – гэта ахвяраванні, сабраныя супрацоўнікамі і студэнтамі акадэміі, ветэрынарнай грамадскасцю, прадпрыемствамі АПК, іншымі арганізацыямі. Аўтар – віцебскі скульптар Іван Казак. Помнік адлівалі ў Мінску.

Бронзавая скульптура ўяўляе сабой ветэрынарнага ўрача, каля ног якога знаходзяцца сабака і цяля, на руцэ – папугай. Правая рука доктара нібы пададзена ўперад. Ветэрынар трымае скрутак, на якім буйнымі літарамі напісана цытата з выказвання ветэрынарнага ўрача і публіцыста XIX ст. С. Яўсеенкі: «Ветэрынарная медыцына ахоўвае чалавецтва».

 

Помнік ветэрынарнаму ўрачу. г. Віцебск. Фота з сайта http://wikimapia.org/Помнік ветэрынарнаму ўрачу. г. Віцебск. Фота з сайта http://wikimapia.org/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Драбо, Т. Памятники и скульптуры – творение человеческих рук и мысли / Т. Драбо, Е. Морозова // Вестник Академии ветеринарной медицины. – 2016. – № 4 (окт). – С. 6.

2. Матвеева, Т. Экзамен поможет сдать... Айболит / Т. Матвеева // Витебский проспект. – 2011. – 10 нояб. – С. 2.

3. Шэдзько, А. Незвычайныя помнікі Віцебска / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2020. – 24 сак. – С. 5.