Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік Івану Салярцінскаму. Віцебск, г.

Помнік Івану Іванавічу Салярцінскаму ў Віцебску быў усталяваны ў 2003 годзе каля Віцебскага музычнага вучылішча (зараз Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І. І. Салярцінскага). Яго аўтар – скульптар В. Магучы, архітэктары В. Рыбакоў і А. Міхайлюкоў. Урачыстае адкрыццё помніка адбылося падчас Дня культуры Беларусі на фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Падзея гэтая амаль супала з юбілейнай нагодай: у снежні 2002 года адзначалася 100-годдзе з дня нараджэння І. І. Салярцінскага.

Гісторык музыкі, тэатра і літаратуры Іван Іванавіч Салярцінскі нарадзіўся ў Віцебску 3 снежня (10 лістапада) 1902 года ў сям'і старшыні гарадскога суда. 3 1906 года жыў у Ленінградзе.

Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1924); адначасова займаўся ў Інстытуце гісторыі мастацтваў, дзе потым скончыў аспірантуру па тэатразнаўстве (1929). Выступаў як лектар і крытык-публіцыст па розных пытаннях мастацтва, эстэтыкі, псіхалогіі. 3 1929 года працаваў у Ленінградскай філармоніі (у 1940–1944 гг. – мастацкі кіраўнік), а з 1936 года – у Ленінградскай кансерваторыі (з 1939 года – прафесар).

Іван Іванавіч Салярцінскі – чалавек эпохі віцебскага рэнесансу 20-х гадоў мінулага стагоддзя. У 1919–1921 гг. жыў і працаваў у Віцебску. Ён актыўна ўдзельнічаў у станаўленні савецкай оперы і балета, адыграў важную ролю ў музычным жыцці Ленінграда 30-х гадоў. Звяртаўся да праблем класічнай музычнай спадчыны, пытанняў сімфанізму, опернай і балетнай драматургіі, падзей савецкай музычнай культуры. 3 пачаткам Вялікай Айчыннай вайны разам з Ленінградскай філармоніяй знаходзіўся ў эвакуацыі ў Новасібірску, дзе разгарнуў вялікую канцэртную і лекцыйную дзейнасць, шмат пісаў. Памёр 11 лютага 1944 года.

З 1989 года ў Віцебску штогод праводзіцца Міжнародны музычны фестываль імя І. І. Салярцінскага, і падчас фестывалю, пачынаючы з 1992 года (з перапынкам у 2002–2008 гг.), ладзяцца навуковыя чытанні.

 

Помнік Івану Салярцінскаму. г. Віцебск. Фота з сайта http://nashi-progulki.ru/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Н. Б. Помніць Віцебск... / Н. Б. (Бунцэвіч) // Культура. – 2003. – 26 ліп. – 1 жн. (№ 30). – С. 7.

2. Пастернак, Т. Открыт памятник Ивану Соллертинскому / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2003. – 15 ліп. – С. 5.

3. Подлипский, А. Как Соллертинский возвращался в Витебск / А. Подлипский, Т. Пастернак // Народнае слова. – 2010. – 11 снеж. – С. 6.

4. С. Б. Віцебск – і Салярцінскі / С. Б. (Бересцень) // Літаратура і мастацтва. – 2003. – 25 ліп. (№ 30). – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Салярцінскі Іван Іванавіч