Помнік Леніну Уладзіміру Ільічу. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 11.11.2021 11:31
- Адноўлена 11.11.2021 11:46
Знаходзіцца на плошчы імя Леніна, каля будынка абласной філармоніі. Пастаўлены ў 1956 годзе на месцы знішчанага ў гады Вялікай Айчыннай вайны (першы помнік Леніну быў усталяваны ў горадзе ў 1930 годзе). Аўтары – скульптары Г. Арапаў і М. Алешчанка, архітэктар П. Юрчанка. Матэрыялы – бронза і чорны мармур; агульная вышыня помніка 9,6 м, вышыня фігуры 4,4 м.
Скульптурная фігура У. I. Леніна ва ўвесь рост пастаўлена на чатырохгранны пастамент са ступеньчатым стылабатам, які абліцаваны лабрадарытавымі плітамі. У правай сагнутай руцэ кепка, левая выцягнута ўперад – Уладзімір Iльіч выступае з прамовай. Помнік удала ўпісваецца ў архітэктурны ансамбль плошчы.
ЛІТАРАТУРА
1. Абрамова, И. Октябрь в граните / И. Абрамова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 20 янв. – С. 8.
2. Абрамова, И. Памятник Ленину / И. Абрамова // Витебский курьер. – 2005. – 26 июля. – С. 3.
3. Ленину В. И. памятники // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – С. 220.
4. Надточий, Л. Ленин для Витебска / Л. Надточий // Витебский проспект. – 2010. – 22 апр. – С. 6.
5. Памятник В. И. Ленину // Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкая ; фото: В. Базан, С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2006. – С. 31.
6. Церашчатава, В. В. Помнік Леніну / В. В. Церашчатава // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 78–79.