Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года. Віцебск, г.

Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года знаходзіцца на вуліцы Савецкай. Пабудаваны ў 1911–1912 гг. (архітэктар I. А. Фамін), адкрыты 6 снежня 1912 года. Будаўнічымі работамі кіраваў віцебскі архітэктар Ц. В. Кібардзін.

У Айчынную вайну 1812 года недалёка ад Віцебска каля вёсак Астроўна і Кукавячына 13–14 ліпеня адбыліся баі рускіх войск пад камандаваннем генералаў А. I. Остэрмана-Талстога і П. П. Канаўніцына з французскімі войскамі пад камандаваннем генерала I. Мюрата. 1-я руская армія пасля гэтых баёў пакінула Віцебск і рушыла ў напрамку Смаленска на злучэнне з 2-й арміяй. Для прыкрыцця адыходу галоўных сіл быў пакінуты ар'ергардны атрад. Упартыя баі каля вёсак Дабрэйкі і Цялятнікі не сціхалі 15 ліпеня амаль увесь дзень.

У Расіі армія Напалеона была разгромлена. Вызвалілі Віцебск 26 кастрычніка 1812 года рускія войскі пад камандаваннем П. X. Вітгенштэйна.

На ўшанаванне памяці воінаў, якія ў баях пад Віцебскам у ліпені і кастрычніку 1812 года праявілі мужнасць і стойкасць у барацьбе з захопнікамі, пастаўлены помнік, які ўяўляе сабой чатырохгранны суцэльны абеліск з чырвонага граніту вышынёй 26 м, пастаўлены на часткова расчлянёны прамавугольны п'едэстал і завершаны двухгаловым арлом на шары. Абеліск ад п'едэстала аддзяляюць 4 маленькія вуглавыя блокі з прасветамі паміж імі. На вертыкальнай плоскасці п'едэстала – пліта з надпісам. Па вуглах пліты-асновы ўмацаваны 4 чыгунныя гарматы. Помнік меў горадабудаўнічае значэнне: яго вертыкаль замыкала перспектыву Дварцовай вуліцы (сучаснай Савецкай).

 

Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года. г. Віцебск. Фота з сайта https://autotravel.ru/Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года. г. Віцебск. Фота з сайта https://planetabelarus.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Абрамова, И. Орел над Витебском / И. Абрамова // Витебский курьер. – 2002. – 29 окт. – С. 1, 3.

2. Баўдзей, В. М. Дзейнасць Віцебскай вучонай архіўнай камісіі па ўвекавечанні падзей кампаніі 1812 года на Беларусі / В. М. Баўдзей // Гісторыя і грамадазнаўства. – 2012. – № 8. – С. 27–32.

3. Денисова, С. Героям 1812 года посвящается / С. Денисова // Народнае слова. – 2011. – 6 авг. – С. 7.

4. Замалина, Л. Это было недавно, это было давно... / Л. Замалина // Віцьбічы = Витьбичи. – 1999. – 28 дек. – С. 7.

5. Кошалеў, М. К. Помнік героям Айчыннай вайны 1812 г. / М. К. Кошалеў, В. М. Чарнатаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭімя П. Броўкі, 1985. – С. 67.

6. Крупица, Н. Бессмертной доблести героев / Н.Крупица // Витьбичи. – 2004. – 15 апр. – С. 6.

7. Памятник героям Отечественной войны 1812 // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – С. 274.

8. Памятник героям Отечественной войны 1812 в Витебске / Витебское областное отделение общества охраны памятников истории и культуры, Витебское районное отделение общества охраны памятников истории и культуры ; [авт. А. Подлипский]. – Витебск, 1990. – 4 с.

9. Подлипский, А. Вдохновленный памятью / А. Подлипский // Народнае слова. – 2006. – 6 крас. – С. 8.

10. Подлипский, А. Памятник героям Отечественной войны 1812 года / А. Подлипский // Зовет к Отечеству любовь! : к 200-летию победы в Отечественной войне 1812 года / авт.-сост. игумен Петр (Пиголь), В. Б. Атапин, Н. Н. Визжилин. – Москва : Информ.-изд. центр «К Свету», 2012. – С. 354–364.

11. Подлипский, А. Пушки у памятника / Аркадий Подлипский // Витебские вести. – 2020. – 23 июля. – С. 21.

12. Свирский, Н. Не мертвая глыба, а живой свидетель / Н. Свирский // Вiцебскі рабочы. – 1999. – 26 студз. – С. 3.

13. Фёдараў, В. Нездарма тут граніт чырвоны / В. Фёдараў // Рэспубліка. – 2004. – 4 чэрв. – С. 4.

14. Якімовіч, Ю. А. Помнік героям Айчыннай вайны 1812 г. // Помнікі мураванага грамадзянскага дойлідства Віцебска ХІХ – пачатку ХХ ст. : навукова-папулярнае выданне / Ю. А. Якімовіч. – Мінск : Полымя, 1990. – С. 12–14.