Помнік воінам-інтэрнацыяналістам «Боль». Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 12.11.2021 08:51
- Адноўлена 22.05.2023 10:43
Помнік воінам-інтэрнацыяналістам знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Воінаў-інтэрнацыяналістаў і Чкалава. Адкрыты ў 1997 годзе па ініцыятыве і пры фінансавай падтрымцы Віцебскага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане. Аўтар – вядомы віцебскі скульптар І. Казак. Адліты помнік у Мінску з алюмінія і размешчаны на чорным гранітным камені. Побач знаходзіцца невялікая каплічка.
Асноўная частка помніка прадстаўляе сабой фігуру маці, якая стаіць на каленях, схіліўшы галаву да параненага цела сына, якога трымае на сваіх руках. Па абодвух баках алеі, якія вядуць да помніка, на гранітных пілонах размешчаны таблічкі ў выглядзе трасіруючых чэргаў з аўтаматаў. На іх знаходзяцца прозвішчы воінаў, якія загінулі ў гады вайны ў Афганістане, а таксама салдат, якія памерлі ад ран і хвароб ужо ў мірны час. Вакол мемарыяла разбіты парк, у якім пасаджаны 153 дрэвы, па колькасці загінуўшых воінаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Бакевич, Э. «Боль» на конверте / Э. Бакевич // Віцебскі рабочы. – 2009. – 27 янв. – С. 1.
2. Горбанюк, Я. 29 лет спустя / Я. Горбанюк // Белорусская военная газета. – 2018. – 16 февр. – С. 5.
3. Казак, И. «Боль» нашей души / І. Казак ; беседовал А. Матеюн. – Віцьбічы = Витьбичи. – 1996. – 26 сент. – С. 4.
4. Колбанов, С. Памяти вывода войск / С. Колбанов // Витязь (Витебск). – 2013. – 22 февр. – С. 1.
5. Они погибли, выполняя свой долг. Родина их не забыла // Віцьбічы = Витьбичи. – 1997. – 5 авг. – С. 1.
6. Памятник «Боль» // Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкая ; фото В. Базан, С. Плыткевич. – Минск :Рифтур, 2006. – С. 33.
7. Сеньков, В. «Боль»: склонить непокрытые головы / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 16 февр. – С. 1.
8. Шпаковская, Г. Афганское эхо / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 1997. – 5 жн. – С. 1.
СПАСЫЛКІ