Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Палац губернатарскі. г. Віцебск

 

Губернатарскі палац знаходзіцца на вуліцы Савецкай, 18. Гісторыя будынка пачынаецца ў ХVІІІ ст., калі тут, на высокім левым беразе Заходняй Дзвіны, існаваў сядзібны дом шляхціцаў Кудзіновічаў. У 1806 годзе гэты дом быў набыты губернскім казначэйствам і перабудаваны ў палац губернатара.

Губернатарскі палац складаецца з асноўнага (паўночнага) трохпавярховага прамавугольнага ў плане корпуса і прыбудаванага ў 1811 годзе двухпавярховага П-падобнага ў плане корпуса, які прылягае да асноўнага і ўтварае ўнутраны двор з заездам з боку плошчы. Асноўны корпус галоўным фасадам выходзіць на невялікую плошчу з абеліскам у гонар герояў Айчыннай вайны 1812 года (раней Дварцовая плошча). Цэнтр фасада вылучаны рызалітам з 4 паўкалонамі. Бакавы фасад, арыентаваны на Заходнюю Дзвіну, аздоблены чатырохкалонным порцікам. Такі ж порцік замыкае галоўны фасад двухпавярховага корпуса. Вокны прамавугольныя. Фасады аздоблены рустам, завершаны развітым карнізам і атыкамі. На 1-м паверсе асноўнага корпуса ў цэнтры размяшчаўся парадны вестыбюль з лесвіцай і пакоі слуг, на 2-м – прыёмная, гасціная і кабінет губернатара, 3-і адводзіўся пад жыллё. У двухпавярховым корпусе на 1-м паверсе былі службовыя пакоі праўлення і канцылярыі губернатара, на 2-м – вялікая зала, прыстасаваная для канцэртаў і спектакляў (у 1845–1847 гг. тут былі паказаны балеты М. Піёна). У тарцовай частцы – царква. Будынак некалькі разоў перарабляўся, пачатковая планіроўка зменена.

З'яўляўся рэзідэнцыяй генерал-губернатараў. У 1853–1854 гг. віцебскім віцэ-губернатарам быў рускі пісьменнік I. I. Лажэчнікаў, які ў гэты час напісаў аповесць «Уся бяда ад сораму». У 1812 годзе палац – штаб-кватэра Напалеона. У 1917 годзе тут размяшчаўся камітэт Віцебскай арганізацыі РСДРП(б), ваенна-рэвалюцыйны камітэт, які абвясціў пра ўстанаўленне Савецкай улады ў горадзе і губерні. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў будынку размяшчаўся Віцебскі губвыканкам. У 1919 годзе тут на пасяджэнні губвыканкама выступаў вядомы савецкі партыйны дзеяч М. I. Калінін. У 1959 годзе ў памяць пра гэтыя падзеі на будынку ўстаноўлены 3 мемарыяльныя дошкі. Зараз тут знаходзіцца адміністрацыйная ўстанова.

Палац – помнік архітэктуры класіцызму.

 

Губернатарскі палац. г. Віцебск. Фота з сайта https://tripplanet.ruГубернатарскі палац. г. Віцебск. Фота з сайта https://www.holiday.byГубернатарскі палац. г. Віцебск. Фота з сайта https://www.holiday.by

ЛІТАРАТУРА

1. Витебский дворец губернатора // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 207.

2. Грамадскія і мемарыяльныя збудаванні. Палац губернатара // Помнікі мураванага грамадзянскага дойлідства Віцебска ХІХ – пачатку ХХ ст. : навукова-папулярнае выданне / Ю. А. Якімовіч. – Мінск : Полымя, 1990. – С. 10–12.

3. Губернаторский дворец // Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкая ; фото: В. Базан, С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2006. – С. 22–23.

4. Губернаторский дворец // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – С. 158.

5. Дроздова Н. Губернаторский дворец в Витебске: возвращение на круги своя / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 26 окт. – С. VII. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

6. Караткевіч, В. Б. Губернатарскі палац / В. Б. Караткевіч, Т. І. Чарняўская // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 52–53.

7. Конохов, Д. Дом, ты помнишь войну? / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 21 июня. – С. VII.

8. Крупица, Н. Губернаторский дворец / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 1 апр. – С. 6.

9. Любочка, С. Здесь останавливался Наполеон / С. Любочка // Твой город (Витебск). – 2013. – 12 сен. – С. 4.

10. Морозов, В. Ф. Витебский дворец губернатора / В. Ф. Морозов / Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 707–708.

11. Палац губернатара // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 600–601.

12. Подлипский, А. М. Улица Советская, 18 / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2018. – 144 с. – (Биография витебского дома. Вып. IX).

13. Якімовіч, Ю. А. Сілуэты старога Віцебска : гісторыка-краязнаўчая экскурсія / Ю. А. Якімовіч. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2019. – С. 137–139.