Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква Спаса-Праабражэнская. Аршанскі раён, г. Барань

Царква змешчана ў цэнтры горада Барань. Пабудавана ў 1704 годзе з дрэва.

Асноўны аб'ём – высокі квадратны ў плане зруб, завершаны пакатым шатровым бляшаным дахам і 8-граннай вежачкай з купалком; абкружаны з трох бакоў невысокай абходнай галерэяй. Да яго з усходу прырублена больш нізкая алтарная гранёная апсіда з асобным вальмавым дахам.

Будынак стаіць на высокім падмурку, звонку вертыкальна ашаляваны. Вокны ў ніжняй частцы прамавугольныя, у верхніх частках паўночнай і паўднёвай сцен галоўнага аб'ёму – трайныя арачныя.

Галоўны ўваход аформлены чатырохслуповым ганкам. У інтэр'еры дамінуе цэнтральны аб'ём, завершаны самкнутым скляпеннем. З ім злучаюцца шырокімі праёмамі алтарнае памяшканне і галерэя.

У помніку адлюстраваліся кампазіцыйныя прыёмы, характэрныя для ярусных беларускіх культавых пабудоў XVII–XVIII стагоддзяў.

preobrazhenskaja-church-baran.jpg

ЛІТАРАТУРА

1. Бараньская Спаса-Праабражэнская царква // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 1 : А–Б. – С. 465.

2. Бараньская Спасо-Преображенская церковь // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 33–34.

3. Вишневский, В. Земля наших предков / В. Вишневский // Аршанская газета. – 2023. – 15 сак. – С. 16.

4. Спаса-Праабражэнская царква // Памяць: Орша. Аршански раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 467.

5. Якімовіч, Ю. А. Спаса-Праабражэнская царква / Ю. А. Якімовіч // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 102.