Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. Браслаўскі раён, г. п. Відзы

Архітэктурным упрыгожаннем г. п. Відзы з'яўляецца мураваная Свята-Успенская царква, пабудаваная ў 1910 годзе ў цэнтры пасёлка як стараверская паводле праекта архітэктара Л. Вітан-Дубейкаўскага.

Адметнасць храму надае выкарыстанне ў архітэктурнай кампазіцыі і дэкоры элементаў стылю мадэрн. Прамавугольны ў плане будынак з пяціграннай апсідай накрыты двухсхільным дахам. З боку галоўнага фасада венчык прарэзаны трох'яруснай вежай (васьмярык на 2 чацверыках), завершанай цыбулепадобным купалам. Над алтарнай часткай – драўляны васьмігранны барабан з «цыбулькай». Працяглыя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах з лучковымі броўкамі і падаконнымі нішамі. Цаглянай муроўкай выкананы крапоўкі і элементы дэкору – вуглавыя лапаткі, прафіляваныя карнізы і цягі, а таксама паясок гарадкоў. Разбураную ў гады Першай сусветнай вайны паўднёвую сцяну аднавілі, і цяпер яе падпіраюць 2 бетонныя трохвугольныя контрафорсы.

У інтэр'еры – абраз пачатку XIX ст. «Святы Мікалай Цудатворац».

 

Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. Браслаўскі раён. Фотаздымак з сайта https://orda.of.byЦарква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. Браслаўскі раён. Фотаздымак з сайта https://orda.of.byЦарква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. Браслаўскі раён. Фотаздымак з сайта https://orda.of.by

ЛІТАРАТУРА

1. Свята-Успенская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 38.

2. Царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 143.

3. Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 78.