Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла. Браслаўскі раён, в. Дрысвяты
- Подробности
- Створана 22.10.2018 15:23
- Адноўлена 24.01.2019 15:10
Царква ў імя святых Пятра і Паўла знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі Дрысвяты. Пабудавана ў 1908 годзе з цэглы. Помнік архітэктуры неарускага стылю.
Да асноўнага кубападобнага аб'ёму далучана 5-гранная апсіда, а праз трапезную – прамавугольны прытвор, над якім надбудавана шмат'ярусная званіца з цыбулепадобнай галоўкай на гранёнай шыі ў завяршэнні. Аналагічнай формы 5-купалле ўзвышаецца над асноўным аб'ёмам.
Уваход вырашаны ганкам-рундуком на калонах-бочках. Архітэктурны эфект дасягаецца спалучэннем высакаякаснай чырвонацаглянай муроўкі сцен з атынкаванымі і пабеленымі элементамі дэкору – аркатур, шырынак, архівольтаў арачных аконных праёмаў, прафіляваных карнізаў з сухарыкамі, какошнікаў, каскада арачак на званіцы.
ЛІТАРАТУРА
1. Палулех, З. Храмы непадуладны часу / З. Палулех // Браслаўская звязда. – 2012. – 18 ліп. – С. 2.
2. Свята-Петра-Паўлаўская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 76.
3. Царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 147.
4. Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 153.
5. Царква Святых Пятра і Паўла ў вёсцы Дрысвяты // Архітэктурная спадчына Браслаўшчыны : гістарычна-архітэктурны нарыс / К. С. Шыдлоўскі. – Мінск : Полымя, 1996. – С. 75–76.
6. Чачуковіч, І. Дрысвяцкаму праваслаўнаму храму споўнілася 110 гадоў / І. Чачуковіч // Браслаўская звязда. – 2017. – 11 кастр. – С. 5.