Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў імя Святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца. Лепельскі раён, г. Лепель

Час будаўніцтва старой драўлянай царквы на георгіеўскіх могілках не ўстаноўлены. Яна была драўлянай з трыма званамі, без якога-небудзь ўпрыгажэння.

У 1837 годзе царква згадваецца як дзеючая. А ў 1851 годзе – як могілкавая Георгіеўская царква, драўляная і трухлявая.

У 1899 годзе трухлявы стан драўлянага храма быў разабраны, а на яго месцы пабудавана царква з чырвонай цэглы з адным купалам.

Новую каменную царкву пабудавалі ў 1899 годзе ў стылі неакласіцызму. Уяўляе сабой цагляны будынак пад гонтавым дахам, над якім узвышаецца купал. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам і 2-схільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. Фасад крапаваны трайной аркатурай уваходнага праёму і бакавых ніш, размежаваных кароткімі паўкалонамі-дынькамі і аб'яднаных злучанымі арачнымі архівольтамі. Бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, аб'яднанымі гарызантальнай цягай з арачнымі архівольтамі над імі. Цаглянай муроўкай выкладзены карнізы і рэльефныя крыжы.

У цяперашні час з'яўляецца адной з пяці праваслаўных цэркваў г. Лепеля, дзейнічае як могілкавая, прыпісана да царквы святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы (Свята-Параскевінскай царквы)

 

 

Будынак царквы Святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца. Лепельскі раён. Фотаздымак з сайта http://lepel.vitebsk-region.gov.by

ЛІТАРАТУРА

1. Крывец, М. Стогадовы юбілей царквы Георгія / М. Крывец // Лепельскі край. – 2000. – 28 ліп. – С. 4.

2. Лепельская Георгиевская церковь // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 38.

3. Стельмах, А. Свято-Георгиевский храм / А. Стельмах // Лепельскі край. – 2008. – 18 сак. – С. 3.

4. Храм Святога великомученика Георгия Победоносца // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. – С. 89.

5. Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн. – 2007. – С. 224–225.

6. Януш, І. Святое месца / І. Януш // Лепельскi край. – 2007. – 3 студз. – С. 2.