Капліца. Глыбоцкі раён, в. Мосар
- Подробности
- Створана 14.10.2019 15:23
- Адноўлена 14.10.2019 09:35
Капліца ў вёсцы Мосар размешчана на могілках. Пабудавана ў пачатку XXI ст. з сілікатнай цэглы.
Твор народнага дойлідства. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным на фасадзе бляшаным конусам з крыжом. Над аркай прамавугольнага ўваходнага праёма рэльефны крыж.
ЛІТАРАТУРА
1. Капліца // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фатограф А. Л. Дыбоўскі. – Мінск: БелЭн, 2008. – С. 239.