Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. Шаркаўшчынскі раён, аг. Германавічы
- Подробности
- Створана 09.03.2020 15:23
- Адноўлена 09.03.2020 10:15
Свята-Успенская царква размешчана ў цэнтры аг. Германавічы, на правым беразе р. Дзісна. Пабудавана ў 1900 годзе з дрэва як стараверская.
Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане зруб пад 2-схільным дахам. Над галоўным фасадам, вылучаным ганкам, узвышаецца вежа-званіца, якую завяршае фігурная галоўка. Алтарная частка ўвянчана цыбулепадобным купалам на гранёным барабане.
Абразы ХІХ ст.: «Успенне Багародзіцы», «Маці Божая Адзігітрыя», «Жыццё Ільі Прарока», «13 Святаў», «Раство Прасвятой Багародзіцы», «Тройца новазапаветная», «Святы Мікола».
ЛІТАРАТУРА
1. Свята-Успенская царква // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 443.
2. Свята-Успенская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст. І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 56