Царква іконы Божай Маці «Усіх Смуткуючых Радасць». Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына
- Подробности
- Створана 09.03.2020 15:23
- Адноўлена 09.03.2020 10:20
Царква іконы Божай Маці «Усіх Смуткуючых Радасць» у г. п. Шаркаўшчына размешчана ў цэнтры пасёлка. Пабудавана ў 1897 годзе з цэглы на месцы драўлянага храма 1841 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны паўзруйнавана. У 1970-я гг. у ёй быў размешчаны Дом культуры. Першапачатковы выгляд храма вядомы па фотаздымку Я. Балзункевіча 1910–1914 гг. Дзейнічае.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю, 4-часткавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай, кароткая трапезная, кубападобны аб'ём малітоўнай залы, паўкруглая апсіда. 4-схільны дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобным купалком на 8-гранным барабане. У архітэктурна-дэкаратыўным афармленні помніка выкарыстаны матывы старажытнарускага дойлідства: кілепадобныя броўкі над арачнымі аконнымі праёмамі, аркатура, руставаныя вуглавыя лапаткі. Уваход вылучаны арачным парталам.
ЛІТАРАТУРА
1. Лабачэўская, Л. Пад белымi крыламi храма / Л. Лабачэўская // Клiч Радзiмы (Шаркаўшчына). – 2000. – 9 лiстап. – С. 3.
2. Рыбакова, Т. Тут кожнага пачуе Бог / Т. Рыбакова // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2008. – 19 лістап. – С. 2.
3. Царква Усіх Смуткуючых Радасць // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 445.
4. Царква Усіх Смуткуючых Радасць // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст. І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 209.
5. Церковь иконы Божией Матери «Всех скорбящих радость» // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст: Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск, 2007. – С. 34.
6. Шарковщинская церковь Всех Скорбящих Радость // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 201.