Царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы. Шаркаўшчынскі раён, аг. Лужкі
- Подробности
- Створана 09.03.2020 15:23
- Адноўлена 09.03.2020 10:25
Царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы ў аг. Лужкі размешчана на вуліцы Дзісненскай. Пабудавана ў 1794 годзе з цэглы на сродкі полацкага ваяводы Валерыяна Жабы. У 1831 г. i 1889 г. гарэла.
Помнік архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. Прамавугольны ў плане аб'ём малітоўнай залы пераходзіць у 3-сценак апсіды, накрыты агульным вальмавым дахам, завершаным цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. У 1934 годзе прыбудаваны прытвор з 2-яруснай 4-граннай званіцай над iм, завершанай шатровым дахам з макаўкай на барабане. Сцены расчлянёны высокімi арачнымі аконнымі праёмамі з дугамі-броўкамі i крапаваны пілястрамі, апяразаны прафіляваным карнізам. У залу над шырокім арачным праёмам адкрываюцца хоры.
Абразы XVII–XVIII стст.: «Раство Хрыстова», «Раство Багародзіцы», «Icyc Хрыстос, які бласлаўляе дзяцей», «Маці Божая Адзігітрыя» (1794), «Святы Мікола» (сярэбраная залачоная рыза выканана ў 1794 годзе лужкоўскім злотнікам Янам Жыгелем), фератрон «Святы Мікола» i «Maцi Божая Адзігітрыя», іканастас. Пад царквой крыпта.
ЛІТАРАТУРА
1. Свята-Раства-Багародзіцкая царква // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 444.
2. Свята-Раства-Багародзіцкая царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст. І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 116.
3. Царква Раства Багародзіцы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 461–462.
4. Церковь Рождества Пресвятой Богородицы // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск, 2007. – С. 34.