Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Палацава-паркавы ансамбль Бішэўскіх. Пастаўскі раён, в. Лынтупы

Палацава-паркавы ансамбль знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне в. Лынтупы. Пабудаваны ў 1-й палове XIX стагоддзя паводле праекта вядомага віленскага архітэктара Тадэвуша Раствароўскага. Існуе легенда аб каханні маладога шляхціца Юзафа Бішэўскага і парыжскай акторкі, для якой быў узведзены цудоўны двухпавярховы беласнежны будынак. Яго ўпрыгожвалі стройныя калоны, багатая ляпніна, раскошнае аздабленне. На тэрыторыі сядзібы размясціліся гаспадарчыя пабудовы, капліца, арачны мост, вялікая гранітная лесвіца з мармуровымі скульптурамі.

Ансамбль сфарміраваны па адзінай планіровачнай восі. Уздоўж яе паслядоўна размешчаны прамавугольны парадны партэр, аднапралётны бутавы мост, сядзібны дом, гаспадарчыя пабудовы. Тэрыторыя падзелена на 2 зоны: парадную (перад домам), якая ўключае капліцу, флігель, абсаджаныя дрэвамі сажалкі, і гаспадарчую – некалькі аднапавярховых прамавугольных у плане мураваных будынкаў.

Мураваны сядзібны дом складанай асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Асноўны двухпавярховы аб'ём накрыты вальмавым дахам. У цэнтры галоўнага фасада – тэраса на канеліраваных калонах і антах. У дэкоры выкарыстаны пілястры, руст, атык з балюстрадай. Аналагічна вырашаны цэнтр дваровага фасада. Ён адметны павышанай дэкаратыўнасцю і шчыльнасцю раскраповак. У кампазіцыі дамінуе трох'ярусная чацверыковая вежа, якая прымыкае да дома з паўночна-ўсходняга боку. Па перыметры сцены завершаны шырокім прафіляваным фрызам і карнізам на мадульёнах. Прамавугольныя і паўцыркульныя вокны дэкарыраваны трохвугольнымі і лучковымі франтонамі, гірляндамі, маскаронамі, пальметамі, рустам з замковым каменем. Планіроўка калідорная. Паверхі звязаны паміж сабой лесвіцай.

Сядзіба – помнік эклектычнай архітэктуры.

Парк, плошчай каля 20 га, быў заложаны Юзафам Бішэўскім у канцы XIX – пачатку XX стагоддзяў. Уключаў ён у сябе таксама старыя дрэвы, якія засталіся ад ранейшага парку часоў Гільзенаў канца XVIII – пачатку XIX стагоддзяў і раслі ля маёнтка. Адным з самых маляўнічых акцэнтаў парку была вялікая сажалка (230х50 м), выкапаная перад галоўным фасадам палаца. Сажалка напаўнялася заўсёды свежай вадой з суседняй рэчкі.

 

Сядзібна-паркавы ансамбль у в. Лынтупы. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.byСядзібна-паркавы ансамбль у в. Лынтупы. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.byСядзібна-паркавы ансамбль у в. Лынтупы. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.byСядзібна-паркавы ансамбль у в. Лынтупы. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.by

ЛІТАРАТУРА

1. Буткевич, С. Знал бы пан Буховский... / С. Буткевич // Народная газета. – 1991. – 13 лістап. – С. 3.

2. Бынькоў, А. У Лынтупах будзе свой «маленькі Нясвіж» / А. Бынькоў // Народнае слова. – 2012. – 10 крас. – С. 8.

3. Відава, Г. Рэстаўрыруецца помнік архітэктуры / Г. Відава // Пастаўскі край. – 1994. – 24 верас. – С. 2.

4. Дроздова, Н. Памятник неразделенной любви / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 17 июня. – С. 10.

5. Палацава-паркавы ансамбль // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 536.

6. Расійскі інвестар купіў «дваранскае гняздо» ў Беларусі // Вольнае Глыбокае. – 2011. – 27 студз. – С. 5.

7. Лынтупы // Садово-парковое искусство Белоруссии / А. Т. Федорук. – Мінск : Ураджай, 1989. – С. 97–98.