Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Маёнтак Адамава. Віцебскі раён, в. Вялікія Лётцы

У в. Вялікія Лётцы захаваўся маёнтак вядомага геабатаніка, фларыста, дэндролага Уладзіміра Адамава.

Вучоны нарадзіўся ў 1875 годзе ў Пецярбургу. Яго бацька рана памёр ад хваробы. Пасля заканчэння Пецярбургскага ўніверсітэта батанік пераехаў у бацькоўскі маёнтак у Вялікіх Лётцах. Тут плённа займаўся навукай.

Маёнтак быў пабудаваны ў канцы XIX – пачатку XX ст. Будынак маёнтка мае наступны выгляд: першы паверх цагляны, з боку фасада атынкаваны, з тыльнага боку ўпрыгожаны часаным камнем. Другі паверх зроблены з дрэва.

Калісьці ў доме была вялікая бібліятэка, якая змяшчала грунтоўныя даследаванні па батаніцы, лекавых травах, пчалярстве.

Пасля рэвалюцыі маёнтак быў нацыяналізаваны і ў ім размяшчалася школа, дзіцячы дом.

Быў час, калі будынак пуставаў. Зараз у маёнтка новы гаспадар.

Маёнтак Адамава. Фотаздымак з сайта http://vitebsk.greenbelarus.info

ЛІТАРАТУРА

1. Витебский район / текст: Н. Пивовар, Л. Никитина ; фото: С. Плыткевич, Д. Жаворонков ; ред. Н. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2014. – 48 с.

2. Віцебскі раён: краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – 328 с.

3. Захараў, А. Вялікія Лётцы былі сапраўды «вялікімі» / А. Захараў // Сельская газета. – 2017. – 25 нояб. – С. 16.