Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сад батанічны (былы). Віцебскі раён, в. Вялікія Лётцы

У Вялікіх Лётцах знаходзіўся маёнтак вядомага геабатаніка, фларыста, дэндролага У. Адамава. Тут у 1890 г. ён заснаваў батанічны і даследча-акліматызацыйны сад. Пры ім былі пабудаваны цяпліца, парнікі, пітомнік, у якіх вырошчвалі лекавыя расліны і праводзілі іх вывучэнне.

У стварэнні саду ўдзельнічалі батанікі Я. К. Кесельрынг, К. Н. Вагнер, Х. Гобі і іншыя. Расліны і насенне дасылаліся з Батанічнага інстытута Пецярбургскага ўніверсітэта, батанічнага саду Расійскай Акадэміі навук, Жэнеўскага альпійскага саду, устаноў Варшавы, Парыжа і інш.

У асноўным у садзе былі сабраны расліны з розных месцаў паўночнага паўшар'я і акліматызаваныя прадстаўнікі азіяцкай, заходнееўрапейскай і іншых флор, якія добра пераносілі клімат паўночнай Беларусі. Асаблівую цікавасць у садзе выклікалі калекцыі дрэвавых і травяністых раслін-альбіносаў і раслін сямейства араліевых (аралія маньчжурская, акаптапанакс сядзячакветны). Сам У. Адамаў вельмі ганарыўся калекцыяй розных сартоў бэзу, які цвіў у садзе на працягу некалькіх месяцаў.

У канцы 1924 года ў садзе налічвалася каля 400 відаў рэдкіх парод дрэў, мелася калекцыя шматгадовых травяністых раслін. У садзе была цяпліца з 300 відамі экзатычных раслін, гербарый, больш за 2 тысячы відаў лекавых, тэхнічных, ягадных і іншых раслін. Мелася калекцыя насення (больш за 1000 відаў). У садзе працаваў батанічны музей.

Пасля ад'езду У. Адамава спачатку ў Мінск, а потым у Крым, сад заняпаў. Значная частка калекцыі, ад 200 да 300 відаў раслін, у сярэдзіне 1920-х гг. была перанесена ў Віцебск, у мясцовы батанічны сад. Зараз у Лётцах захавалася 46 дрэўных таксонаў вышэйшых сасудзістых раслін, сярод якіх бэз венгерскі, ліпа шырокалістая, маліна водарная, бузіна чорная і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Віцебскі раён: краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – 328 с.

2. Захараў, А. Вялікія Лётцы былі сапраўды «вялікімі» / А. Захараў // Сельская газета. – 2017. – 25 нояб. – С. 16.

3. Эльяшевич, Е. Г. Первые лечебно-ботанические сады на территории современной Беларуси / Е. Г. Эльяшевич // Вестник фармации (Витебск). – 2013. – № 4. – С. 86–92.