Сядзіба Бяздзедавіцкая. Полацкі раён, в. Бяздзедавічы
- Подробности
- Створана 04.07.2019 15:23
- Адноўлена 22.07.2019 09:53
Бяздзедавіцкая сядзіба – помнік сядзібна-паркавай архітэктуры класіцызму. Знаходзіцца ў в. Бяздзедавічы. Закладзена ў пачатку XX стагоддзя А. А. Рымскім-Корсакавым на левым беразе ракі Ушача. Уключала сядзібны дом, гаспадарчыя пабудовы, парк.
Мураваны 2-х павярховы сядзібны дом размешчаны на невысокім узгорку. Да асноўнага кубападобнага аб'ёму прымыкаюць розныя па форме рызаліты. У дэкоры фасадаў выкарыстаны вільчыкі, філёнгі, ліштвы. Аконныя праёмы розныя па форме. Планіроўка калідорна-анфіладная.
З паўднёвага боку ад дома размяшчаўся пейзажны парк з сістэмай сажалак і каналаў (захаваўся фрагмент). У дрэвастоі пераважалі таполі і ліпы. Аднапавярховыя гаспадарчыя пабудовы выкананы ў форме «цаглянай архітэктуры» з выкарыстаннем элементаў неаготыкі.
Недалёка ад сядзібы ў 1910 годзе пабудавана капліца-пахавальня ўладальнікаў.
Сядзіба ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
У будынку былога сядзібнага дома змяшчаецца бальніца сестрынскага догляду.
ЛІТАРАТУРА
1. Бездедовичская усадьба // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 41.
2. Бяздзедавіцкая сядзіба // Культура Беларусі : энцыклапедыя [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 147.
3. Кулагін, А. М. Сядзіба / А. М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1985. – С. 362–363.
4. Межнина, И. Новая жизнь больницы / И. Межнина // Новая газета (Наваполацк). – 2007. – 24 жн. – С. 9.