Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Капліца. Полацкі раён

Капліца знаходзіцца на могілках паміж вёскамі Мышчана, Ліцвінава і Бяздзедавічы. Пабудавана ў 1910 годзе з бутавага каменю і цэглы як родавая пахавальня ўладальнікаў маёнтка Корсакаў. Знаходзілася ў паўзруйнаваным стане, у 1990-я гг. была адрамантавана, прыпісана да Спаса-Праабражэнскай царквы ў в. Шпакоўшчына. 

Помнік архітэктуры неарускага стылю. Прамавугольны ў плане аб'ём завершаны 8-гранным барабанам, шацёр якога завершаны макаўкай і дэкарыраваны ў аснаванні какошнікамі. Уваход вырашаны масіўным шатровым рундуком з магутнымі арачнымі праёмамі на слупах-дыньках. Фасады апяразаны какошнікавым і зубчастым парапетамі, прафіляваным карнізам з гарадковымі фрызамі і разнымі металічнымі падзорамі. Насычанае каларыстычнае вырашэнне дасягнута спалучэннем паліхромнай бутавай муроўкі сцен і чырвонацаглянай муроўкі архітэктурнага дэкору: пластычныя ліштвы лучковых аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі з «патопленымі» калонкамі, рамбічныя плакеткі, накладныя крыжы.

У інтэр'еры апсіду вылучаў высокамастацкі бела-керамічны іканастас у стылі неаракако (разбіты). Падалтарнай часткай была крыпта-пахавальня ўладальнікаў маёнтка (не захавалася).

Непадалёку ад храма знаходзіцца сядзіба памешчыка Віцебскай губерніі, былога Яраслаўскага губернатара Аляксандра Аляксандравіча Рымскага-Корсакава. 

 

Капліца. Полацкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byКапліца. Полацкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byКапліца. Полацкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Капліца // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 62–63.

2. Карасёў, В. У чаканні дапамогі / В. Карасёў // Полацкі веснік. – 2008. – 21 кастр. – С. 7.

3. Петров, А. Церковь... хотели купить американцы / А. Петров // Віцебскі рабочы. – 2009. – 30 июля. – С. 4.

4. Пукшанскі, А. Трэба выратоўваць унікальную шатровую царкву / А. Пукшанскі // Звязда. – 2009. – 22 ліп. – С. 3.

5. Царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст. І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 30.

6. Царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1985. – С. 363.