Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сядзіба Мілашаў. Чашніцкі раён, в. Чарэя

Чарэя ўпершыню згадваецца ў летапісах у 1454 годзе. Паводле некаторых даследчыкаў у XIV–XVI стст. існавала Чарэйскае княства на землях крывічоў. Першапачаткова Чарэя належала Пяструцкім, а з XVI ст. – Сапегам. У канцы XVIII ст. яна перайшла да Уладзіслава Любіч Мілаша – бацькі вядомага французскага паэта Оскара Мілаша, які ў сваю чаргу быў дзядзькам Нобелеўскага лаўрэата па літаратуры Чэслава Мілаша. Ад Сапегі Мілашам засталася драўляная сядзіба, у якой захоўваўся багаты архіў, карціны, побач быў прыгожы парк.

Да сядзібнага дома вяла бэзавая алея. Недалёка ад сядзібы размяшчаліся млын з цэглы і вінакурня, а за домам – ліпавая алея з зараснікамі дзікай рудбекіі, якая захавалася да нашага часу. Побач з ліпавай алеяй – адзін з каскадаў Мілашаўскіх сажалак. Тут гняздзіліся чаплі і дзікія качкі, а вясной з'яўляліся белыя і чорныя лебедзі. Сажалка не перасыхала нават у вельмі засушлівае лета – відавочна, яе падсілкоўвалі крыніцы, адна з якіх сустракаецца на перасячэнні сцяжынак алеі.

Сямейная ўсыпальніца Мілашаў мае трагічную гісторыю. Старажылы ўспамінаюць, як у першыя гады савецкай улады атэісты ўчынялі пагромы: нябожчыкаў даставалі, выкідавалі з пахавальні і здзекваліся над трупамі. Калі маёнтак перайшоў да камунара, – усё, што магло згарэць, уключаючы парк і алеі, згарэла.

Нейкі час у будынку сядзібы размяшчалася школа, а падчас Другой Сусветнай вайны яго цалкам разбурылі.

Да нашага часу захаваліся толькі склеп, ліпавая алея, падстава альтанкі, некалькі сажалак з каскаду, частка бэзавай алеі, і руіны ўсыпальніцы на беразе Чарэйскага возера, побач з каталіцкімі могілкамі.

 

Сядзіба Мілашаў. Чашніцкі раён, в. Чарэя. Фотаздымак за сайта http://charea.spravafestival.by Ліпавая алея на тэрыторыі сядзібы Мілашаў. Чашніцкі раён, в. Чарэя. Фотаздымак з сайта http://charea.spravafestival.byЛіпавая алея на тэрыторыі сядзібы Мілашаў. Фотаздымак з http://charea.spravafestival.by

ЛІТАРАТУРА

1. Весялуха, М. Сваякі... па Мілашах / М. Весялуха // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 3 кастр. – С. 9.

2. Мальдзіс, А. Дзве сустрэчы з Чэславам Мілашам / А. Мальдзіс // Літаратура і мастацтва. – 2011. – 23 верас. – С. 12.

3. Марчук, Р. Чарэйскі Мілаш / Р. Марчук // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 24 кастр. – С. 15.

4. Масла, А. Лістота шэпча галасамі Мілашаў / А. Масла // Культура. – 2014. – 16 жн. – С. 15. 

5. Оскар Милош / подгот. И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2016. – 14 чэрв. – С. 5.

6. Телятко, Е. В поисках утраченного / Е. Телятко // Витебские вести. – 2017. – 29 апр. – С. 10.

7. Торбина, И. Милошевские дни / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2013. – 4 чэрв. – С. 1.

8. Торбіна, І. Пад зоркай Мілашаў / І. Торбіна // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2014. – 28 кастр. – С. 5.

9. Харэўскі, С. Чарэя Мілаша / С. Харэўскі // Новы Час. – 2010. – № 10. – С. 12.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Черея. Достопримечательности