Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Комплес палацава-паркавы Обальскі. Шумілінскі раён, г. п. Обаль

Обальскі палацава-паркавы комплекс з'яўляецца помнікам палацава-паркавай архітэктуры.

Закладзены ў першай палове XIX ст. С. Грабніцкім на высокім правым беразе р. Обаль.

Належаў Грабніцкім, Ю. Ю. Амбургеру.

Комплекс уключаў сядзібны дом, флігелі, гаспадарчыя пабудовы, дом кіраўніка, лядоўню, стайню, парк.

Сядзібны дом уяўляе сабой манументальны каменны двухпавярховы будынак, прамавугольны ў плане, пад вальмавым дахам. Галоўны ўваход выдзелены порцікам на чатыры калоны з вялікім паўцыркульным праёмам у цэнтры трохвугольнага франтона. Невялікія бакавыя рызаліты дэкарыраваны рустам і завершаны фрызам з трыгліфамі. 3 боку парку дом узняты на высокі скляпеністы цокаль, над аркадай, якая выступае, – калонны порцік і тэраса для агляду. Над галоўным уваходам балкон на фігурных кранштэйнах з металічнай агароджай, перад ім пастаўлены 2 скульптуры львоў.

У інтэр'еры цэнтральнае месца адведзена вялізнаму вестыбюлю і параднай зале. На другім паверсе былі размешчаны асабістыя апартаменты ўладальніка. Падсобныя памяшканні былі вынесены ў цокальны паўпаверх. Планіроўка дома зменена падчас капітальнага рамонту ў 1905–1907 гг.

Перад домам размешчана невялікая пляцоўка з газонам. Спачатку яна была абмежавана бакавымі флігелямі, у якіх жыла прыслуга, была стайня – пляцоўка паходзіла на парадны партэр з кальцавой пад'язной дарогай. За асабняком захаваліся фрагменты невялікага парку, які плаўна спускаўся да ракі. Ад тарцоў будынка ўкладзены шырокія каменныя пліты-прыступкі, ад якіх саступаюць ліпавыя алеі. Адна з іх паўкругам апаясвае парк, разбіты вакол кампазіцыйнага цэнтра – шырокага лужка, дзе некалькі курцін з дрэў мясцовых парод (бяроза, ліпа, ясень) і астраўкі дэкаратыўных кустоў.

У 1924 годзе ў палацы размясцілася школа сялянскай моладзі, у пасляваенныя гады – дзіцячы дом, пазней – агульнаадукацыйная школа. Калі школу перанеслі ў цэнтр пасёлка, панскую сядзібу перадалі прадпрыемству «Обальскі керамічны завод» пад інтэрнат, які праіснаваў да пачатку 90-х гадоў ХХ ст. Праз некаторы час здарыўся пажар, у выніку якога палац моцна пацярпеў.

На сённяшні дзень захаваліся руіны сядзібы, будынак стайні і галоўныя флігелі.

Скульптуры львоў перанеслі на тэрыторыю Обальскага керамічнага завода.

 

 Сядзіба Грабніцкіх, калі ў ёй размяшчалася школа сялянскай моладзі. Фота з сайта https://www.sb.byРуіны сядзібнага дома ў г. п. Обаль. Фота з сайта https://hawat.byРуіны сядзібнага дома ў г. п. Обаль. Фота з сайта https://probelarus.byРуіны сядзібнага дома ў г. п. Обаль. Фота з сайта https://planetabelarus.byРуіны сядзібнага дома ў г. п. Обаль. Фота з сайта https://hawat.byРуіны сядзібнага дома ў г. п. Обаль. Фота з сайта https://hawat.byРуіны сядзібнага дома ў г. п. Обаль. Фота з сайта https://hawat.byРуіны сядзібнага дома ў г. п. Обаль. Фота з сайта https://hawat.byСкульптуры львоў на тэрыторыі Обальскага керамічнага завода. Фота з сайта https://hawat.by

ЛІТАРАТУРА

1. Архітэктура: царкоўнае будаўніцтва, палацава-паркавыя ансамблі // Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына». Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Падляшчук [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. – С. 51–55

2. Езавітава, В. А. Гісторыя маёнтка Обаль Шумілінскага раёна / В. А. Езавітава // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета / Министерство образования Республики Беларусь, Полоцкий государственный университета ; редкол.: Д. Н. Лазовский [и др.]. – Новополоцк, 2009. – Вып. 34 : Гуманитарные науки. – С. 36–39.

3. Міцянін, А. А. Сядзіба (г. п. Обаль) / А. А. Міцянін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 472.

4. Обольская усадьба // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др] ; худож. А. Н. Хилькевич. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 1985. – С. 24–25.

5. Обольская усадьба // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 496–497.

6. Обольский усадебно-парковый комплекс // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 206.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Заброшенная усадьба Гребницких. Необычные путешествия по Беларуси