Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Памятны знак «Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці». Полацкі раён, г. Полацк

Памятны знак «Полацк» – калыска беларускай дзяржаўнасці» – праца скульптара Уладзіміра Піпіна.

Кампазіцыя ўяўляе сабой: з аднаго боку – калыску, з якой пачынаецца жыццёвы шлях, з другога – ладдзю, што плыве з мінулага ў будучыню па хвалях часу. На шчытах, злучаных паміж сабой у адзіную звязку, адлюстраваны партрэтныя выявы знакамітых гістарычных асоб – ад легендарнага полацкага князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды да Усяслава Чарадзея і Еўфрасінні Полацкай, а з адваротнага боку – захаваныя вехі станаўлення дзяржаўнасці.

Размясціўся памятны знак на беразе р. Заходняя Дзвіна каля Сафійскага сабора.

 

Памятны знак «Полацк – калыска Беларускай дзяржаўнасці», г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://poshyk.info

ЛІТАРАТУРА

1. Малашэня, Л. Ладдзя на хвалях вечнасці / Л. Малашэня // Витебские вести. – 2017. – 22 апр. – С. 5 ; 12 мая. – С. 3.