Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік крывічам. Полацкі раён, г. Полацк

Помнік, прысвечаны заснавальнікам горада, старажытным нашчадкам палачан – роду крывічоў, з'явіўся ў Полацку ў 2001 годзе. Кампазіцыя выканана скульптарам з Мінска Аляксандрам Шатэрнікам.

Скульптура выканана ў стылі мадэрн і ўяўляе сабой ладдзю, якая нясе на хвалях легендарную князёўну Рагнеду з сынам Ізяславам, якія паклалі пачатак полацкай княжацкай дынастыі. Побач з імі – дружыннікі, якія гатовы ў любы момант абараняць свабоду і незалежнасць Радзімы.

Помнік крывічам размяшчаецца побач з уваходам у Мастацкую галерэю па вуліцы Стралецкай, 4А.

 

Помнік крывічам. г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.by

ЛІТАРАТУРА

1. Гавейновіч, В. Памяці крывічоў / В. Гавейновіч // Полацкі веснік. – 2001. – 30 кастр. – С. 1.

2. Козик, А. Ушанавалі род крывічоў / А. Козик // Витебский курьер. – 2001. – 30 окт. – С. 2.

3. Прышчэпава, Д. Ці з'явіцца ў Полацку Рагнеда? / Д. Прышчэпава // Звязда. – 2008. – 17 верас. – С. 6.

4. Чесновицкая, О. Кривичи вернулись в Полоцк / О. Чесновицкая // Віцебскі рабочы. – 2001. – 30 кастр. – С. 2.