Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дрэтуньскі лясгас, ДЛГУ. Полацкі раён

 

Сучасная назва

ДЛГУ «Дрэтуньскі лясгас»

Тып дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова
Дата заснавання 1951
Месца знаходжання 

Віцебская вобл., Полацкі р-н, п. Дрэтунь

Галіна лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая
Афіцыйны сайт dretleshoz.by/

 

Дрэтуньскі лясгас знаходзіцца за 40 км на поўнач ад г. Полацка. Плошча лясгаса 55 тыс. га, у яго склад уваходзяць 4 лясніцтвы, дзве піларамы. Працуе 230 чалавек.

Дрэтуньскія лясы багатыя на грыбы, ягады, тут водзіцца шмат звяроў. На тэрыторыі лясгаса 86 азёраў, у гэтым яго ўнікальная асаблівасць.

На тэрыторыі лясгаса таксама размешчаны заказнік «Глыбокае-Чарбамысла-Астравіта».

Асноўная дзейнасць – лесагаспадарчая. Штогод высаджваецца да 100 гектараў лясных культур, на плошчы ў 250 гектараў робіцца прачыстка і асвятленне лесу. Вядзецца нарыхтоўка драўніны. На дзвюх піларамах нарыхтоўваюцца лесаматэрыялы для патрэб насельніцтва і арганізацый. Вырабляюцца шпалы. У летне-асенні перыяд вядзецца нарыхтоўка грыбоў і ягад для патрэбкааперацыі. Спецыяльныя брыгады работнікаў лесу абслугоўваюць людзей, што прыязджаюць у лес на адпачынак. З гэтай мэтай у лясах будуюцца дарогі, абсталёўваюцца месцы для прывалаў, вогнішчы, прыводзяцца ў парадак вадаёмы.

У 2011 годзе на беразе возера Дрэтунь закладзены дэндрапарк, дзе высаджаны 73 віды дрэў і кустарнікаў, што растуць на тэрыторыі Беларусі.

 

ДЛГУ «Дрэтуньскі лясгас». Фоатаздымак з сайта http://dretleshoz.byДЛГУ «Дрэтуньскі лясгас». Першае Дрэтуньскае лясніцтва. Фоатаздымак з сайта http://dretleshoz.byДЛГУ «Дрэтуньскі лясгас». Другое Дрэтуньскае лясніцтва. Фоатаздымак з сайта http://dretleshoz.byДЛГУ «Дрэтуньскі лясгас». Трудаўскае лясніцтва. Фоатаздымак з сайта http://dretleshoz.byДЛГУ «Дрэтуньскі лясгас». Арлейскае лясніцтва. Фоатаздымак з сайта http://dretleshoz.byПрадстаўнікі Дрэтуньскага лясгаса на парадзе, прысвечаным Дню горада Полацка. Фоатаздымак з сайта http://dretleshoz.by


ЛІТАРАТУРА

1. Гавяйновіч, В. З дынастыі Пятровых / В. Гавяйновіч // Полацкiвеснік. – 2005. – 11 лістап. – С. 2.

2. Девяткова, С. Озерный край / С. Девяткова // Народная газета. – 2014. – 29 студз. – С. 9–10.

3. Дретунский лесхоз [в Полоцком районе]: единственный и уникальный // Народная газета. – 2009. – 25 крас. – С. 2.

4. Лысенко, В. Хранители лесных богатств // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 10 снеж. – С. 2.

5. Петрова В. П. Пример для коллег / В. П. Петрова // Полацкі веснік. – 2012. – 14 снеж. – С. 5.